Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Пчала і шэршань» і іншыя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа  

У Выдавецкім доме «Звязда» – навінка: накладам 1100 экзэмпляраў выйшлі «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа».  

«Казка ў арэхах», «Зайкава хатка», «Як пеўнік ратаваў курачку», «Пчала і шэршань», «Дудар», «Не вытрываў» – у гэтых творах, некалі, у 1922 – 1940 гг.,  запісаных і апрацаваных класікам беларускай літаратуры, сканцэнтраваны народная мудрасць, фальклорная і мастацкая празорлівасць. Падаецца, што казкі існуюць па-за межамі часу, маюць сваё судакрананне з сучасным жыццём. Дарэчы, кожнае іх новае прачытанне прыўносіць у свядомасць новыя ўяленні, новыя фарбы народнага жыцця, народнай філасофіі.

Да казачных твораў дапасуюць сімпатычныя, даволі шматзначныя ілюстрацыі, выкананыя цікавым кніжным графікам Алегам ГРУБІНЫМ.

Варта заўважыць, што Выдавецкі дом «Звязда» вялікую ўвагу надае выданню літаратуры, адрасаванай самаму юнаму чытачу. І казка, найперш аўтарская казка, – распаўсюджаны жанр у кніжнай палітры «Звязды». Ёй прысвечаны кнігі самых розных сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Сярод дзіцячых пісьменнікаў – аўтараў Выдавецкага дома «Звязда» – Ірына Карнавухава, Святлана Быкава, Яна Явіч, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Анатоль Бутэвіч, Анатоль Зэкаў, Генадзь Аўласенка, Вольга Нікольская і шмат хто яшчэ.

Кнігі Выдавецкага дома «Звязда», адрасаваныя юнаму чытачу, можна набыць у кнігарнях ААТ «Белкніга» па ўсёй Беларусі і ў кнігарні «Акадэмкніга» ў Мінску. 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 3715 раз