Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Паветраны змей». «Знаёмцеся, Чжуан-цзы…»

  • Пятница, 05 марта 2021 11:46

Мінскае выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» працягвае выпуск кітайскіх народных казак у перакладзе на беларускую мову ў серыі «Паветраны змей».  

Навінка – казка «Як Чжуан-цзы пазычаў рыс». Перакладчыкі на беларускую мову – Алесь Карлюкевіч і Вераніка Карлюкевіч. Кнігу, адрасаваную дзецям дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, аформіла таленавітая мастачка Вікторыя Марус.

«Знаёмцеся, Чжуан-цзы. Вы Яшчэ не чулі пра яго? Гэта вядомы філосаф эпохі Вясны і Восені. Яго вучэнне ўплывала на грамадства і навуку. Напэўна, у тыя даўнія часы нельга было знайсці больш дасведчанага за Чжуан-цзы чалавека. Але сям’я мысляра жыла ў такой галечы, што ў хаце не было і жменькі рысу. Складана ім жылося, што і казаць», ‒ так пачынаецца старадаўняя казка, якую добра ведаюць у самім Кітаі.

У простым і лаканічным творы хапае тэм для развагаў і, магчыма, казку дзецям варта прачытаць разам з дарослымі. У любым выпадку, тэкст карысны і ў нечым з’яўляецца мастацкім урокам дабрыні і справядлівасці.

«Паветраны змей» – новы кніжны праект выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». І, несумненна, у ім яшчэ выйдуць многія і многія кнігі, як перакладзеныя з іншых моў, так і кнігі беларускіх класікаў і беларускіх сучасных пісьменнікаў. З іх можа праз некаторы час скласціся добрая бібліятэчка. А майстэрства такіх кніжных графікаў, як Вікторыя Марус толькі паспрыяе пашырэнню казачнай прасторы ва ўяўленнях хлопчыкаў і дзяўчынак, юных чытачоў Беларусі.

Мікола Берлеж

Прочитано 715 раз