Четверг, 28 10 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Памяці Міхайлы Слабашпіцкага

  • Воскресенье, 04 июля 2021 12:32

Яшчэ 30 мая 2021 года ў Кіеве памёр украінскі літаратуразнаўца, крытык, празаік Міхайла Слабашпіцкі. 

Ён, народжаны пасля Вялікай Айчыннай вайны – 28 ліпеня 1946 года, увабраў у сябе ўсе рысы пакалення пасляваенных падлеткаў. Хапала ў яго пісьменніцкім, журналісцкім характары і рашучасці, энергічнасці, мужнасці. 

Міхайла закончыў факультэт журналістыкі Кіеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Т. Р. Шаўчэнкі. Працаваў карэспандэнтам. Быў рэдактарам аддзела крытыкі газеты «Літературна Україна». Узначальваў рэдакцыю газеты «Вести с Украины», быў галоўным рэдактарам часопіса «Вавилон-XX». Выбіраўся сакратаром праўлення Кіеўскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Украіны. У 1995 годзе ўзначаліў Лігу ўкраінскіх мецэнатаў. Стварыў выдавецтва «Яраславіў Вал» і доўгі час кіраваў яго працай. З 2006 года з’яўляўся сакратаром савета Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны. Займаў пасаду сустаршыні каардынацыйнага савета Міжнароднага конкурса па ўкраінскай мове імя Пятра Яцыка. 

Міхайла Слабашпіцкі – аўтар кніг «Паэт з ада (Тодась Осьмачка)», «З голаса нашай Кліо», «Украінскія мецэнаты», «Мікіта Драўняк з Крыніцы», «Украінец, які адмовіўся быць бедным. Пётр Яцык», «Не страчаны ўкраінскі чалавек», «Марыя Башкірцава» (раман перакладзены на рускую і французскую мовы). Адна з апошніх па часе напісання кніг – «Што запісана ў кнізе жыцця. Міхайла Кацюбінскі і іншыя». Творчасць украінскага пісьменніка адзначана прэміямі Аляксандра Білецкага, Лесі Украінкі, Алены Пчолкі, Міхайла Кацюбінскага, братоў Лепкіх. За раман «Паэт з ада» М. Слабашпіцкі ў 2005 годзе ўганараваны Нацыянальнай прэміяй Украіны імя Тараса Шаўчэнкі. 

Украінскі пісьменнік быў самым цесным чынам звязаны з Беларуссю, беларускай літаратурай. Пісаў пра Васіля Быкава, Уладзіміра Караткевіча, Вячаслава Рагойшу, Таццяну Кабржыцкую, быў знаёмы з многімі беларускімі пісьменнікамі. Выдаваў у «Яраславівым Вале» кнігі беларускіх аўтараў у перакладзе на ўкраінскую мову. У Мінску ў перакладзе на беларускую мову пабачылі свет адрасаваныя юнаму чытачу дзве кнігі Міхайлы Слабашпіцкага – «Нарвежскі кот не падвядзе» і «Ці далёка да Афрыкі?». 

Магчыма, прыйдзе час – і беларускія перакладчыкі звернуць увагу на раман М. Слабашпіцкага пра Міхайлу Кацюбінскага. Гэты твор варты і пераўвасаблення на іншыя мовы, і шырокага прачытання. У рамане звышдастаткова характарыстак, звязаных з вызначэннем месца мастака слова ў грамадстве і жыцці. Міхайла Слабашпіцкі знайшоў тыя словы, каб і пра лёс вялікага творцы распавесці, і разам з тым выкласці многія істотныя для розных часін ісціны. 

 

Мікола Берлеж

 

Прочитано 6076 раз