Вторник, 11 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Паэзія нас звязала»

  • Четверг, 15 апреля 2021 14:02

Творчая анлайн-сустрэча пад такою назваю, прымеркаваная да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, аб’яднала кобрынскіх і бранскіх паэтаў.

Пачалося са знаёмства з арганізатарамі сувязі ў Skype — Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і Бранскай абласной навуковай універсальнай бібліятэкай імя Ф. І. Цютчава.

Творчымі набыткамі з калегамі дзяліліся бранскія паэты Людміла Ашэка, Наталля Мішына, Алена Ляонава, Наталля Шастакова, Дзмітрый Дашунін, Вольга Шаблакова і старшыня Бранскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі Уладзімір Сарочкін. Свае вершы чыталі і члены літаратурнага клуба «ПоэтиКо», які дзейнічае пры бібліятэцы ў Кобрыне, Надзея Момлік, Генадзь Жук, Валянціна Пігас, Сцяпан Давыдзюк, Любоў Ільяшэвіч, Марына Міхалюк, Міхаіл Чайнікаў і кіраўнік клуба Наталля Ефціфеева. Па абодва бакі манітора гучалі паэтычныя творы на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Паэты дзяліліся творчымі навінамі, прэзентавалі новыя выданні, расказвалі пра дасягненні на літаратурнай ніве. Дарэчы, Надзея Момлік —член Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, Генадзь Жук — фіналіст І Рэспубліканскага літаратурнага стартапу «LitUP». Сцяпан Давыдзюк, Марына Міхалюк і Наталля Кандрашук атрымалі ў сакавіку дыпломы пераможцаў у розных намінацыях у Рэспубліканскім конкурсе творчых пісьмовых работ «За што я люблю родную зямлю». Валянціна Пігас у 2016 годзе стала фіналістам міжнароднага літаратурнага конкурсу «Новыя пісьменнікі», дыпламантам конкурсу «Родны дом».

Рэзюмуючы вынікі сустрэчы, літаратары Кобрына і Бранска вырашылі, што гэта толькі першая ластаўка распачатага сяброўства.

Ніна Лук

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Чытайце больш на сайце газеты

Прочитано 769 раз