Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Па дарозе ў вечнасць. «Каб душою не ачарсцвець…»

  • Четверг, 01 апреля 2021 12:57

У Выдавецкім доме «Звязда», які па традыцыі ўважлівы да выдання паэтычных кніг, пабачыў свет зборнік лепшых вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна «Ніткі бліскавіц». Заўважым: немалым для паэзіі па сённяшнім часе тыражом – 1100 экзэмпляраў. 

«Трэба дома бываць часцей,/ Трэба бываць не госцем,/ Каб душою не ачарсцвець,/ Каб не страціць святое штосьці», – гэтыя радкі як сімвал беларускасці, роднасці ўсіх нас, хто жыве ў нашай Айчыне, даволі часта гучаць не са сцэны, а эмацыйна прысутнічаюць у нашых сэрцах. Укладальнік кнігі паэт Віктар Шніп здолеў сабраць такую кнігу, літаральна кожная старонка якой спявае, выводзіць мелодыі дабрыні і спагады, святла і шчырасці. 

Рыгор Барадулін і ў вершы, дзе, здавалася б, месца толькі пейзажнай замалёўцы, быў здольны задацца высокімі пытаннямі, быў здольны востра зачапіць чытацкую свядомасць. Паэт, маючы крылы, жадаючы абляцець увесь свет і зрабіць яго чысцейшым, лепшым, унікліва ўглядаўся ў драматычныя падзеі і з’явы. Таму, пэўна, кожная з яго кніг, у які час бы яна не выходзіла, хвалявала, прымушала чытаць і дэкламаваць напісанае, а галоўнае – прымушала разважаць над напісаным. «Сцвярджаюць гісторыкі і мовазнаўцы,/ Што паступова сціраюцца грані нацый/ І, нібыта як перажытак, аджыць павінна абавязкова/ Мова маці маёй – беларуская мова,/ Што мне, як імя ўласнае, блізкая і знаёмая,/ Што па жылах маіх цячэ і сонным Сажом і Нёманам…» («Мая мова»). «Град бобам,/ Пот – градам./ Травеюць грады./ Пакуль з горадам/ Грані сціраюцца/ Прахопліваецца ўранні – / Дацямна стараецца» («Мая вёска»). «Хай памяць босых ног/ Не страціцца нідзе/ І на чужы парог/ Цябе не завядзе…» («Памяць босых ног»). «Вы маладыя ўсе, пакуль бацькі старыя/ Жывуць няўмольным клопатам, каб вам лягчэй было./ А на глухой страсе, якую вецер крые,/ Бацян забытым клёкатам нясе ў гняздо цяпло» («***Наведвайце бацькоў, пакуль яны жывыя…»). 

У апошнія месяцы Выдавецкі дом «Звязда» падараваў чытачу вершаваныя кнігі Анатоля Сыса, Генадзя Бураўкіна, Леаніда Дранько-Майсюка. Чытайце сапраўдную паэзію – і на сэрцы ў вас будзе больш дабрыні, а ў душы дадасца святла. 

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 4945 раз