Суббота, 18 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Па дарозе да Коласа

  • Понедельник, 01 марта 2021 23:47

Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» — сапраўдны лідар на постсавецкай прасторы ў стварэнні персанальных энцыклапедый. Цяпер у стадыі абмеркавання новы цікавы праект.

Якуб Колас, сыны Даніла і Юрка, жонка Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч. Мінск. 1924 г Фота з архіва Веры Міцкевіч.

Якуб Колас, сыны Даніла і Юрка, жонка Марыя Дзмітрыеўна Міцкевіч. Мінск. 1924 г Фота з архіва Веры Міцкевіч

Толькі што пабачыла свет персанальная энцыклапедыя «Уладзімір Караткевіч», прымеркаваная да 90‑годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, аўтара неўміручых твораў «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі» ды іншых гістарычных раманаў і аповесцяў, а таксама й вершаў. А пачатак традыцыі — у 1986 годзе, калі пабачыла свет энцыклапедыя «Янка Купала». Выдадзеная ў адным томе, яна стала асновай, фундаментам для трохтомнай персанальнай энцыклапедыі пра народнага песняра Беларусі, выдадзенай у 2017–2018 гадах. А яшчэ ж выйшлі энцыклапедыі «Францыск Скарына», «Максім Багдановіч».

Цяпер у энцыклапедычным выдавецтве краіны абмяркоўваецца пытанне пра выданне шасцітомнай персанальнай энцыклапедыі «Якуб Колас». Наперадзе — 140‑годдзе з дня нараджэння народнага паэта Беларусі. Узровень літаратуразнаўства, тэксталогіі, мовазнаўства ды іншых навуковых дысцыплін у звязку з коласа-знаўствам за XX — XXІ стагоддзі дасягнуў небывалых вышынь. І зусім лагічна, калі яны будуць аформлены, падсумаваны ў такім грунтоўным выданні, як шматтомная персанальная энцыклапедыя.

Ужо на сённяшнім этапе слоўнік будучага выдання складае больш за 6000 пазіцый — назваў будучых артыкулаў. Праца і саміх энцыклапедыстаў, і навуковай акадэмічнай і ўніверсітэцкай грамадскасці, ініцыятывы краязнаўцаў, пісьменнікаў, безумоўна, яшчэ больш пашырыць гэтую прастору. А беларуская нацыянальная культура з часам атрымае грунтоўнае, і патрэбнае для сучаснасці й будучыні выданне.

Кастусь Лешніца

Крыніца: Літаратура і мастацтва

 

Прочитано 3325 раз