Пятница, 03 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новыя старонкі «Созвучия»

  • Среда, 03 февраля 2021 10:57

У Выдавецкім доме «Звязда» ідзе праца над укладаннем нвоага выпуска літаратурна-мастацкага альманаха «Созвучие».

За апошнія гады ў Беларусі пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі краіны пабачыў свет цэлы шэраг выпускаў альманаха «Созвучие», у якім на рускай мове былі змешчаны пераклады твораў беларускіх пісьменнікаў, а таксама – творы пісьменнікаў Расіі, творы пісьменнікаў іншых нацыянальных літаратур у перакладзе на рускую мову.

Вось і сёлета досыць прадстаўнічым будзе чарговы выпуск альманаха літаратурнай дружбы. Першы – беларускі – раздзел складуць творы Алеся Бадака, Віктара Шніпа, Людмілы Рублеўскай, Андрэя Федарэнкі, іншых паэтаў і празаікаў Беларусі. У «Созвучие» перадалі свае вершы ў перакладзе на рускую мову і паэты Дагестана, Калмыкіі. Іх творы пераўвасобіў таленавіты і добра вядомы ў Расіі перакладчык Юрый Шчарбакоў. Да ўвагі чытача – і вершы табасаранскай паэтэсы Сувайнат Керэбегавай, якая з’яўляецца кіраўніком табасаранскай секцыі Саюза пісьменнікаў Дагестана, галоўным рэдактарам часопіса «Жанчына Дагестана». Пераклаў Юрый Шчарбакоў і вершы народнага паэта Калмыкіі Эрдні Эльдышава, калмыцкай паэтэсы і драматурга Раісы Шурганавай, народнай паэтэсы Дагестана Амінат Абдулманапавай і іншых творцаў з нацыянальных літаратур Расіі. Дзякуючы перакладчыцкім намаганням Юрыя Шчарбакова чытач пазнаёміцца і з паэзіяй мангола Хурэйн-Алагійна Хангайсайхана, туркменкі Агулдэмал Чарыевай.

«Созвучие» пазнаёміць з новымі творамі пісьменнікаў Расіі – празаікаў  Мікалая Іванова, Валерыя Казакова, паэта Максіма Замшава, літаратараў Туркменістана – Джумагельды Мулкіева, Атаджана Тагана, Максата Бяшымава.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 6925 раз