Вторник, 11 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новая публікацыя Алеся Бадака – у перакладзе на ўкраінскую  

  • Суббота, 17 апреля 2021 15:27

Новая старонка ў развіццё беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязяў упісана публікацыяй апавядання Алеся Бадака.  

У Луцку выйшаў альманах «Свіцязь» у гонар 40-годдзя Валынскай абласной арганізацыі Нацыянальнага Саюза пісьменнікаў Украіны. Сярод іншых публікацый – і перакладзенае на ўкраінскую мову апавяданне беларускага празаіка, паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка Алеся Бадака «Ідэальны чытач». Перакладчыца – Ірына Надзюкова.

Варта нагадаць, што празаічныя і паэтычныя творы Алеся Бадака даволі часта выходзяць асобнымі выданнямі і публікацыямі ў літаратурна-мастацкіх часопісах і газетах у іншых краінах свету. У прыватнасці, кнігі беларускага літаратара пабачылі свет у Таджыкістане, Сербіі, асобныя апавяданні і вершы – у Казахстане, Туркменістане, Расіі, Венгрыі, Польшчы…

Стасункі ў галіне мастацкага перакладу паміж Беларуссю і Украінай носяць асабліва трывалы характар. У многім гэтаму спрыяе кіеўская пісьменніца Галіна Тарасюк-Андрашчук. Яна прыкладае дзеля гэтага надзвычай шмат арганізацыйных памкненняў.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 785 раз