Вторник, 18 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Новае прачытанне Амара Хаяма

У Выдавецкім доме «Звязда» ідзе праца над падрыхтоўкай да выдання кнігі паэзіі Амара Хаяма ў перакладзе на беларускую мову.

Праект ажыццяўляецца пры падтрымцы Пасольства Іранскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Сярод перакладчыкаў неўміручых, прыцягальных паэтычных твораў вялікага мастака слова, вялікага філосафа Усходу – вядомыя беларускія паэты: лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры і мастацтва Мікола Мятліцкі, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі ў галіне культуры і мастацтва Віктар Шніп, лаўрэат Прэміі СНД «Зоркі Садружнасці» Алесь Бадак і іншыя беларускія творцы.

Варта заўважыць, што Выдавецкі дом «Звязда» мэтанакіравана прапагандуе нацыянальныя літаратуры краін Усходу. На старонках літаратурна-мастацкіх часопісаў, а таксама ў газеце «Літаратура і мастацтва», якія выходзяць у ВД «Звязда», у розныя гады былі надрукаваны пераклады вершаў і апавяданняў туркменаў Махтумкулі, Газель Шагулыевай, Бердыназара Худайназарава, Максата Бяшымава, Агагельды Аланазарава, казахаў Алжаса Сулейменава, Абая, Бахытжана Канап’янава, Узбекаў Кучкора Наркабіла, Эркіна Вахідава, Сіражыддзіна Саіда, Малікі Абідавай… Асобнымі кнігамі пабачылі свет пераклады твораў кітайскіх паэтаў Ван Вэя, Ду Фу, Лі Бо, Ай Ціна, Мэн Хаажаня, Лі Цінчжаа, Ван Гачжэня і іншых класікаў і сучасных літаратараў Паднябеснай. Былі ажыццёўлены спецыяльныя выпускі часопісаў «Нёман», «Маладосць», газеты «Літаратура і мастацтва», прысвечаныя літаратурам Казахстана, Кітая, Таджыкістана. Пабачыў свет «узбекскі» нумар часопіса «Беларусь».

 

Кастусь Лешніца

Прочитано 1460 раз