Версия для печати

Наш Караткевіч: 90 хвілін з жыцця творцы

  • Понедельник, 23 ноября 2020 11:11

Ад аўтараў Васіля Дранько-Майсюка, Валярыны Куставай і мастака Юрыя Саламонава.  

«Ён лавіў акул і атрутных змей, аплакваў сваё першае трагічнае каханне, першым на Беларусі пачаў пісаць гістарычныя дэтэктывы і стаў адным з самых папулярных айчынных пісьменнікаў “ад Варшавы да Камчаткі”. Караткевіч “ламаў” у літаратуры правілы гульні, умеў здзіўляць і натхняць, ненавідзеў, калі яго называлі рамантыкам, і марыў, каб рэальныя беларусы сталі такімі ж моцнымі, годнымі, як і яго літаратурныя героі.

“Наш Караткевіч” – гэта тэатральная імпрэза пра незвычайнага чалавека, яго жыццё, поўнае жарсцяў, неверагодных прыгодаў і яркіх адкрыццяў. Па лабірынтах творчасці, кахання, спакусаў, нечаканых таямніц, звязаных з асобай Караткевіча, гледача збіраюцца правесці Васіль Дранько-Майсюк, артысты РТБД, а таксама ансамбль “Музычная арка”».

Крыніца: РТБД

 

Прочитано 2215 раз