Версия для печати

На мовах народаў свету

  • Пятница, 26 февраля 2021 10:05

Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь падсумавала вынікі кнігавыдавецкай дзейнасці ў краіне за 2020 год.

Сярод іншых цікавых характарыстык кніжнага развіцця Беларусі – выданне кніг і брашур на розных мовах народаў свету. Так, сярод 8 025 назваў кніг і брашур, выдадзеных у 2020 годзе ў асноўнай сваёй масе выданні – на беларускай і рускай мовах.

А як складваецца сітуацыя з выданнямі на іншых мовах альбо з кнігамі ў перакладзе на беларускую мову?.. У перакладзе на беларускую з іншых моў летасць выйшла 129 назваў агульным накладам 256, 9 тысяч экзэмпляраў. З рускай мовы – 55 назваў; польскай – 16; шведскай – 10; англійскай – 7; украінскай – 6; з нямецкай і кітайскай – па 4; з італьянскай і чувашскай – па 2; па адной назве – з харвацкай, узбекскай, турэцкай, карэйскай, грэчаскай, арабскай, іспанскай і іншых мовах.

На англійскай мове выдадзена 442 назвы накладам 1,93 млн. экз. На нямецкай – 53 назвы, на французскай – 25; на кітайскай – 18; на іншых мовах – 118 назваў.

Увогуле пераклад у кнігавыданні адыгрывае істотную ролю. Усяго ў 2020 годзе выдадзена 607 назваў перакладных кніг і брашур. Праўда, у 2019 годзе іх было яшчэ болей – 879; у 2018 – 857; у 2017 – 609; у 2016 – 486; у 2015 – 545 назваў. У 2020 годзе ў перакладной кнігавыдавецкай прасторы зафіксавана болей 30 моў, якія з’яўляюцца арыгіналамі для перакладных выданняў. Поруч з распаўсюджанымі англійскай, нямецкай, французскай, італьянскай, іспанскай ёсць і рэдкія для Беларусі – бенгалі, каракская, курдская і іншыя мовы.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 753 раз