Воскресенье, 26 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мой край – наш сцяг…

  • Понедельник, 30 октября 2017 00:18

“Мастацкая літаратура” падаравала чытачу сімпатычны зборнік мастацкіх твораў, прысвечаных роднай беларускай прыродзе.

Кніга так і называецца – “Аб роднай прыродзе”. Дзясяткі аўтараў выказваюць сваё замілаванне беларускімі краявідамі вершам і прозай. Адкрывае зборнік, які можна смела браць у якасці дапаможніка і на урокі геаграфіі, на ўсе прыродазнаўчыя дысцыпліны, верш Уладзіміра Караткевіча “Беларуская песня”. “Дзе мой край? Там, дзе вечную песню пяе Белавежа,/ Там, дзе Нёман на захадзе помніць варожую кроў,/ Дзе на ўзвышшах Наваградскіх дрэмлюць суровыя вежы/ І вішнёвыя хаты глядзяцца ў шырокі Дняпро…” І яшчэ з У. Караткевіча: “Ты – наш край. Ты – чырвоная груша над дзедаўскім домам,/ Лістападаўскіх знічак густых фасфарычная раць,/ Ты – наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому/ Не дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць…”

У кнізе прадстаўлены як творы класікаў, пісьменнікаў ранейшых пакаленняў, так і вершы і проза нашых сучаснікаў: Андрэя Федарэнкі, Віктара Карамазава, Віктара Шніпа, Навума Гальпяровіча, Васіля Зуёнка, Алеся Бадака, Раісы Баравіковай, Валерыя Гапеева, Людмілы Рублеўскай, Алеся Наварыча, Анатоля Бутэвіча, Васіля Зуёнка, Алеся Жука, Георгія Марчука. Зборнік падзелены на раздзелы адпаведна порам года – “Вясна”, “Лета”, “Восень”, “Зіма”. Шкада, што кніга, выдадзеная, дарэчы,  тыражом 1500 экзэмпляраў, – без ілюстрацыйнага матэрыяла. Хаця ад гэтага яе мастацкі ўзровень ніколькі не ніжэйшы. Можна смела раіць выданне і школьнікам, якія збіраюцца дэкламаваць лепшыя творы беларускай літаратуры на конкурсах, у праекце “Жывая класіка”, выкарыстоўваць як аргументы любові да роднай старонкі ў сачыненнях і іншых пісьмовых работах. Зборнік “Аб роднай прыродзе”, укладзены вядомым паэтам Віктарам Шніпам, – уражлівы напамін, што тэма прыроды з’яўляецца зараз, была раней ці не галоўнай мастацкай магістраллю беларускай літаратуры.

Сяргей Шычко

Прочитано 10138 раз