Суббота, 19 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Максім Багдановіч у сучаснай навуковай і культурнай прасторы

  • Понедельник, 15 октября 2018 20:06

Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Максім Багдановіч у сучаснай навуковай і культурнай прасторы”.

Канферэнцыя адбудзецца 30 кастрычніка 2018 года. Месца правядзення: Літаратурны музей Максіма Багдановіча (г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а). Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, музейныя спецыялісты, культуролагі, гісторыкі, мастацтвазнаўцы, сфера навуковых інтарэсаў якіх звязана з даследаваннем розных аспектаў жыцця і творчасці Максіма Багдановіча.

Праблематыка канферэнцыі: 

– багдановічазнаўства на сучасным этапе;
– творчасць Максіма Багдановіча – пераасэнсаванне, інтэрпрэтацыі, алюзіі;
– Максім Багдановіч у дыялогу літаратур;
– мовазнаўчыя аспекты вывучэння творчасці Максіма Багдановіча;
– дзейнасць музеяў, архіваў, бібліятэк па ўшанаванні памяці Максіма Багдановіча і асоб з ім звязаных;
– выяўленне артэфактаў і дакументальных крыніц пра М.Багдановіча і яго акружэнне, увядзенне ў навуковы абарот;
– увасабленне асобы і творчасці Максіма Багдановіча ў розных відах мастацкай дзейнасці;
− месца Максіма Багдановіча ў сучаснай культурнай сітуацыі.


Формы ўдзелу ў канферэнцыі:э

- даклад – да 10 хвілін;
- паведамленне – да 5 хвілін.


Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, украінская.
Просім паведаміць аб удзеле ў канферэнцыі да 10 кастрычніка 2018 года.
Праграма канферэнцыі будзе складзена шляхам разгляду заявак і тэкстаў выступленняў арганізацыйным камітэтам. Крытэрыі для адбору: адпаведнасць тэматыцы канферэнцыі, навуковая і практычная значнасць, навізна. У выпадку ўключэння даклада ў праграму канферэнцыі, аўтару будзе даслана персанальнае запрашэнне. Таксама просім указаць аўдыявізуальныя сродкі, якія неабходны для выступлення.
Праезд, пражыванне – за кошт накіроўваючага боку.
Па заканчэнні канферэнцыі плануецца выданне зборніка дакладаў. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі і навукова-метадычны савет Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры пакідае за сабой права адбору матэрыялаў да выдання. 
Патрабаванні да афармлення тэксту даклада: да 5 старонак камп’ютарнага набору (шрыфт Times New Roman, памер 14, інтэрвал 1,0) у электронным варыянце і раздрукаваным выглядзе. 
Першы радок справа – ініцыялы і прозвішча аўтара, у дужках – назва горада. Наступны радок – назва даклада (вялікімі літарамі). Праз інтэрвал друкуецца тэкст са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спіса літаратуры, наступныя лічбы – старонкі: [1, с. 12]. Спіс літаратуры (калі ён ёсць) даецца пасля асноўнага тэксту ў алфавітным парадку. 
Пасля тэксту даклада падаюцца звесткі пра аўтара (прозвішча і імя, імя па бацьку, вучоная ступень, вучонае званне, месца працы, горад, краіна).
Заяўкі з пазнакай “Канферэнцыя” дасылаць на адрас: Рэспубліка Беларусь, 220029, г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 7а, альбо Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра..


Каардынатар канферэнцыі 
Бараноўскі Міхаіл Аляксандравіч
+ 375 (17) 334 07 61

Крыніца: Літаратурны музей Максіма Багдановіча

Прочитано 2095 раз