Вторник, 30 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Мінская» Вечарына Агаты-Галіны Врублеўскай-Майсейчык пройдзе ў Белдзяржфілармоніі

  • Пятница, 03 сентября 2021 15:51

Калі вы хочаце гэта даведацца, абавязкова прыдзіце на вечарыну Агаты-Галіны Врублеўскай-Майсейчык, якая адбудзецца 9 верасня а 19-й гадзіне ў зале імя Рыгора Шырмы Белдзяржфілармоніі. Аўтар шчыра запрашае ўсіх аматараў прыгожых мастацтваў на вечарыну «Пад якім сузор’ем Мінск?», прысвечаную Мінску, яго слову, гісторыі, легендзе, метафізіцы — адным словам ягонай паэзіі, як прызначэнню і спосабу жыцця. 

...Калі другія гарады маюць пляскатую гарызантальную планіроўку, то Мінск — нагорную, вертыкальную. Тут прастор відочна дапаўняецца часам і чассем. Як чара ўгары ў небе і чара на зямлі. Такі вось пясочны гадзіннік. Зверху зорны пясок і пыл безлічы зорак. Знізу — зямелька й рачны пясочак й дарожны пыл курыць. І тыя ж самыя меткі — планеты і арбіты ўверсе, і горы і прастор, які яны акрэсліваюць — унізе.

Язэп Драздовіч. Мінск. Траецкая гара.

Язэп Драздовіч. Мінск. Траецкая гара.

Крыло абсягу ўстае як ветразь і імчыць горад па Свіслачы ў вісячыя сады зораў, вяслуе ад галактыкі да галактыкі, як ад вострава да вострава на Свіслачы.

Мінск — пасланне адусюль, з гэтых cцесаных гораў, з разбураных храмаў, знесеных могілак і неўтаймаванага парыву расшыфраваць голас вышынь... 


Дадатак

  • Па пытаннях набыцця квіткоў звяртайцеся, калі ласка, ў касы Белдзяржфілармоніі. 
  • Кошт квітка — 6 рублёў. 
  • Спадарам і спадарыням шаноўнага ўзросту, а таксама навучэнцам абяцаны вольны ўваход (30 квіткоў). 
  • Па пытаннях набыцця вольных квіткоў звяртайцеся, калі ласка, па тэлефоне 80336672178.

На правах рэкламы

Крыніца: Звязда

Прочитано 3632 раз