Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

"Маладосць": Эпізоды Малой Радзімы. Не толькі пісаць

  • Вторник, 11 декабря 2018 13:29

Фотапраект ад "М". Дэдлайн — 1 кастрычніка 2019 года. 

Пра Радзіму можна не толькі пісаць. Некаторыя рэчы не атрымаецца сфармуляваць словамі, колькі ні спрабуй. Хочацца перадаць кожную дробязь, кожную травіначку паказаць ледзь не ўжывую. “М”ы даём такую магчымасць у новым праекце, які прымыкае да іншых (ужо дзейсных) праектаў, – “Эпізоды Малой Радзімы”.

Аўтары і чытачы “Маладосці” могуць дасылаць у рэдакцыю фатаздымкі куточкаў свайго самага роднага месца на нашай зямлі. Гэта могуць быць брукаванка, калодзеж, масток над рэчкай, балкон дома насупраць, дзіцячая пляцоўка пад вокнамі. Няма значэння, з горада ты ці з вёскі: такія месцы, такія рэчы, блізкае ў сваёй сапраўднасці ёсць у кожнага. Таму не палянуйцеся і сфатаграфуйце, а затым дашліце нам на скрыню Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. і, магчыма, эпізод вашай малой радзімы стане эпізодам “Маладосці”, а нашы эпізоды застаюцца ў гісторыі.

Фотаздымкі прымаюцца ўвесь час да 1 кастрычніка 2019 года. Абавязковая пазнака ў тэме пісьма: “Эпізоды Малой Радзімы”. Абавязковае суправаджэнне: імя і прозвішча аўтара здымка; адрас мясцовасці, прадстаўленай на здымку; нумар тэлефона для сувязі. Памер здымкаў — не менш як 1 мегабайт.

Крыніца: "М"

Прочитано 4540 раз