Версия для печати

«Маёвая песня» Міхала Бараноўскага прагучыць у доме Багдановіча

  • Среда, 28 апреля 2021 00:36

30 красавіка 2021 года а 18-й гадзіне Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановіча, 7а) запрашае на канцэрт загадчыка філіяла Міхала Бараноўскага «Маёвая песня»

На вечарыне ў пярэдадзень чаканага цёплага месяца прагучаць творы Максіма Багдановіча, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Наўроцкага і самога Міхала Бараноўскага. Арганізатары абяцаюць цудоўную атмасферу са спевамі, паэзіяй, размовамі пра ўлюбёных аўтараў, і, безумоўна, іх кнігі. 

Падрабязная інфармацыя па тэлефоне 8 017 355-22-95.

Інфармацыя падрыхтавана паводле афіцыйнай старонкі музея ў Facebook

 

Прочитано 4919 раз