Версия для печати

Летась выйшла болей тысячы назваў кніг па-беларуску

  • Пятница, 26 февраля 2021 09:01

У 2020 годзе агульны наклад назваў кніг і брашур, выдадзеных у нашай краіне на беларускай мове, склаў 3,1 млн. экзэмпляраў. Па колькасці найменняў – 1 046. Гэта: 12,7 працэнтаў ад агульнай колькасці назваў (усяго было выдадзена на беларускай і рускай і іншых мовах 8 205 назваў кніг і брашур) і 14, 7 працэнта ад агульнага накладу кніг і брашур, што пабачылі свет у Беларусі летась.

У Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь адзначаюць, што сітуацыя ўвогуле вызначаецца адноснай стабільнасцю ў апошнія пяць гадоў. Доля кніг на беларускай мове па назвах звычайна складала ў розныя гады 12-14 працэнтаў ад агульнай колькасці. Па тыражу – у межах 14-18 працэнтаў ад агульнага накладу. У беларускамоўным сегменце самай тыражнай з’яўляецца вучэбная літаратура. Нацыянальны інстытут адукацыі летась выпусціў на беларускай мове 10 падручнікаў, тыраж кожнага з якіх роўны не меней як 100 тысячам экзэмпляраў.

Што да літаратурна-мастацкай літаратуры, то ў 2020 годзе па-беларуску надрукаваны 338 выданняў агульным накладам 286,4 тысячы экзэмпляраў. Сярэдні тыраж такіх выданняў крыху вырас і склаў 847 экзэмпляраў. Для параўнання: у 2019 – 838 экзэмпляраў.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 637 раз