Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Лепшая кніга на беларускай мове па продажах у “Белкнізе”

  • Суббота, 20 октября 2018 15:44

ААТ “Белкніга” вядзе рэйтынг продажаў кніг у галіне сваіх кнігарняў. А іх па ўсёй краіне – амаль 100. У горадзе Мінску і абласцях.

Якія ж выданні з кніг, выдадзеных на беларускай мове, карыстаюцца найбольшым попытам па выніках дзевяці месяцаў працы “Белкнігі”?

Па ранейшаму ў лідарах – “Дзіцячы атлас Беларусі”. Прададзена 576 асобнікаў. Кніга выйшла ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. На другім месцы – “Гэта Беларусь, дзетка!” (Мінск, “Харвест”). Прададзена 416 асобнікаў. На трэцім месцы – “Беларускія казкі”, якія выйшлі ў “Парадоксе” (знайшлося 268 пакупнікоў у этага выдання).

Што цікава, па-ранейшаму попытам карыстаецца класічная літаратура. У рэйтынгу продажаў – кнігі Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Міхася Лынькова, Івана Мележа, Андрэя Мрыя, Паўла Місько. З твораў У. Караткевіча вялікім попытам карыстаюцца “Дзікае паляванне караля Стаха” (прададзена 253 асобнікі), “Каласы пад сярпом тваім” (175), “Чорны замак Альшанскі” (172), “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” (39).

Сяргей Шычко

Прочитано 5538 раз