Вторник, 11 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кнігавыданне ў Беларусі ў 2020 годзе. Колькі кніг і брашур выдадзена ў сістэме Мінінфарма?

  • Пятница, 26 февраля 2021 08:44

Сярод 8 025 назваў кніг і брашур агульным накладам 21,1 млн. экзэмпляраў, выдадзеных у нашай краіне ў 2020 годзе, дзяржаўныя выдавецтвы («Беларусь», «Мастацкая літаратура», «Вышэйшая школа», «Народная асвета», «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», а таксама РВУ «Выдавецкі дом «Звязда»), якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, выдалі 488 назваў кніг і брашур. Агульны іх наклад – 1, 73 млн экз.

Гэта многа ці мала?.. Каб адказаць на пытанне, звернемся да агульнай статыстыкі кнігавыдання. Калі параўноўваць з мінулым годам, то колькасць назваў выданняў скарацілася на 2,0 працэнты. А тыраж зменшыўся на 24, 8 працэнтаў.

Між іншым, у агульным аб’ёме ўсёй кніжнай прадукцыі па краіне гэта складае: па назвах – 5,95 працэнтаў; па тыражу – 8,2 працэнты.

Варта адразу заўважыць, што за гэтымі лічбамі – фактычна найболей важкія з пункту гледжання сацыяльнай значнасці выданні, тыя кнігі, якія з’яўляюцца істотным складнікам выхаваўчых, асветніцкіх працэсаў у беларускім грамадстве.

Сяргей Шычко

 

Прочитано 699 раз