Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніга на ўсе часы

  • Среда, 26 сентября 2018 13:32

Яна стала вызначальнай для развіцця беларускай культуры. Але яна значная наогул для чалавечай цывілізацыі — у гэтым можна ўпэўніцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, дзе ўчора адкрылася выстаўка-сенсацыя: упершыню ў нашу краіну прыехалі кніжныя рарытэты сусветнай значнасці, узрост некаторых дасягае 5 тысяч гадоў. На працягу месяца ўнікальныя экспанаты будуць прадстаўленыя ў межах міжнароднай выстаўкі «Беларусь і Біблія» ў Музеі кнігі.

Цяпер тут пануе кніга, якая стала найбольш папулярнай у свеце, якую перапісвалі і выдавалі, а таксама працягваюць выдаваць цяпер у розных краінах свету. Але арганізатары пастараліся нагадаць нават перадгісторыю: у экспазіцыі можна пабачыць клінапісныя тэксты, якія паходзяць з горада Ура, радзімы Аўраама. Цудоўная магчымасць пабачыць старажытныя кнігі, што ствараліся на гліняных таблічках 5—4 тысячы гадоў таму. Ды і старажытнагрэчаскія тэксты маюць выключнае значэнне для еўрапейскай культуры, напрыклад, «Іліяда» Гамера — пабачым папірус на грэчаскай мове, што быў напісаны яшчэ да нашай эры.

Адметныя кнігі першых перакладаў Бібліі на нацыянальныя мовы. І ў гэтую палітру ўпісаныя беларускія выданні Скарыны і яго нашчадкаў. Якім чынам — пра гэта мы падрабязна распавядзём у наступным нумары.

На фота: Уверсе — металічная аправа куцеінскага выдання Новага Запавету і Псалтыра. 1652 г. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Унізе — клінапіс шумераў на гліняным цыліндры. 3000—2000 г. да н. э. Музей хрысціянскіх місій, Паўднёвая Карэя.

Фота прадстаўлена Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Прочитано 5842 раз