Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кітайскія кніжныя праекты ў «Мастацкай літаратуры»

  • Четверг, 11 марта 2021 00:37

Беларускае дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» ўжо некалькі гадоў даволі цесна супрацоўнічае з кнігавыдаўцамі КНР.

‒ Галоўная задача, якую мы перад сабою паставілі ў справе беларуска-кітайскага партнёрства ў галіне кнігавыдання, ‒ дзеліцца развагамі дырэктар выдавецтва пісьменнік Алесь Бадак, ‒ гэта папулярызацыя культуры Кітая ў Беларусі, а таксама папулярызацыя беларускай мовы і беларускай літаратуры ў самім Кітаі. Дасягаем гэтай мэты праз самыя розныя праекты. Адзін з самых значных – падрыхтоўка і выданне бібліятэкі кніг «Ключавыя канцэпты кітайскай культуры», а таксама творы кітайскіх паэтаў у перакладзе на беларускую мову з разлікам, што яны адрасаваны даследчыкам, спецыялістам-перакладчыкам і кітайскім студэнтам-беларусістам. Штосьці з выдадзенай літаратуры мы перадалі Цэнтру імя Якуба Коласа Інстытута еўрапейскіх моў і культур Цяньцзіньскага ўніверсітэта замежных моў.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заключыла дамову з Выдавецтвам літаратуры на замежных мовах (КНР, Пекін) аб выданні кнігі Сі Цзіньпіна «Пра дзяржаўнае кіраванне» ў  двух тамах. Першы том быў перакладзены выдавецтвам на беларускую мову ў 2020 годзе, ужо звярстаны і атрымаў высокую ацэнку кітайскіх калег. Такі фармат, такія актыўнасці ў развіцці беларуска-кітайскіх кнігавыдавецкіх сувязяў уражваюць, пераконваюць у тым, што фарміруецца добры падмурак на будучае больш актыўнае супрацоўніцтва.

Сяргей Шычко

Прочитано 608 раз