Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Дзень роднай мовы ў Чувашыі

  • Воскресенье, 25 апреля 2021 16:52

У адрозненне ад сусветнай даты 21 лютага – Дня роднай мовы – у Чувашыі (Расійская Федэрацыя) свята адзначаюць 25 красавіка. У гэты дзень удзел у святкаваннях прыняў Кіраўнік Рэспублікі Алег Нікалаеў.

На ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню чувшскай мовы і 173-годдзю з дня нараджэння стваральніка сучаснай чувашскай пісьменнасці  Івана Якаўлева, кіраўнік рэгіёна адзначыў, што ў Чувашыі прыкладаюцца сістэмныя намаганні па захаванню і пашырэнню прасторы роднай мовы, нацыянальнай культуры. У апошні час вырасла колькасць кніг, якія выдаюцца на чувашскай мове. Дарэчы, у сваім Пасланні Дзяржаўнаму Савету рэспублікі Кіраўнік Чувашыі даручыў стварыць новы падручнік чувашскай мовы і літаратуры.

Спадар Алег Нікалаеў усклаў кветкі да помніка асветніку чувашскага народа Івана Якаўлевіча Якаўлева. А таксама – наведаў выстаўку «150 гадоў новай чувашскай пісьменнасці», якая працуе ў Нацыянальнай бібліятэцы Чувашскай Рэспублікі. У скарбніцы кніг для ўсіх наведвальнікаў прадстаўлены першыя чувашскія буквары, падручнікі і ўнікальныя, для многіх невядомыя ці даўно забытыя кнігі.

Нагадаем, што ў апошняе дзесяцігоддзе досыць выразна пашыраюцца беларуска-чувашскія літаратурныя сувязі. У серыі «Сябрына: Паэзія народаў Расіі» выйшлі кніг класіка чувашскай нацыянальнай літаратуры Мішы Сеспеля, а таксама зборнік вершаў народнага паэта Чувашыі Валеры Тургая ў перакладзе на беларускую мову. Пераўвасабленне твораў вядомых аўтараў ажыццявіў лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Мікола Мятліцкі. У сваю чаргу ў Чабаксарах анталагічнага характару зборнік твораў беларускіх паэтаў у сваіх перакладах на чувашскую мову выдаў Валеры Тургай.

 

Сяргей Шычко

Прочитано 1316 раз