Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Яднаюцца літаратуры – яднаюцца народы і краіны!..

31 жніўня 2019 года ў пярэдадзень Дня беларускага пісьменства, адрасам якога ў гэтым годзе будзе Слонім, непадалёку ад старажытнага горада – у Жыровіцах – пройдзе міжнародны “круглы стол” “Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго”.

Каб абмеркаваць розныя пытанні гуманітарнага развіцця, ролі мастацкай літаратуры ва ўплывах на грамадства, на Гродзеншчыне збяруцца паэты, празаікі, перакладчыкі, публіцысты, літаратуразнаўцы з розных краін свету. З Кітая ў Жыровіцы прыедзе доктар філалагічных навук спадарыня Чжан Хуэйцінь; з Казахстана – кандыдат філалагічных навук, загадчык аддзела  аналітыкі і знешніх сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Святлана Ананьева, доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэлерадыёжурналістыкі і сувязяў з грамадскасцю Еўразійскага нацыянальнага універсітэта імя Льва Гумілёва Серык Тахан, намеснік дырэктара па навуцы Інстытута літаратуры і мастацтва імя М. А. Ауэзава Альміра Каліева, журналіст і паэт Васіль Шупейкін; з Расіі – пісьменнік, усходазнавец Яўгеній Анташкевіч,  галоўны рэдактар “Литературной газеты”, паэт, празаік, перакладчык Максім Замшаў, публіцыст, празаік, паэт Валерый Казакоў; з Грузіі – паэт і перакладчык Аляксандр Элердашвілі; з Літвы – паэт і перакладчык Эвалдас Ігнатавічус; з Славакіі – Яраслаў Рэзнік; а таксама – прадстаўнікі іншых краін.

Акрамя ўдзелу ў “круглым стале” замежныя літаратары прымуць удзел непасрэдна ў мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства ў Слоніме 1 верасня, а яшчэ правядуць прэзентацыі сваіх кніг, калектыўных зборнікаў “Созвучие” і “Далягляды” у кнігарнях Мінска і Слоніма, сустрэнуцца з творчай моладдзю ў розных ВНУ Рэспублікі Беларусь. 

Сяргей ШЫЧКО

Прочитано 4875 раз