Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да юбілея ўйгурскага літаратуразнаўцы  

  • Воскресенье, 25 апреля 2021 16:26

Споўнілася 60 гадоў вядомаму даследчыку ўйгурскай нацыянальнай літаратуры, вядомаму казастанскаму вучонаму доктару філалагічных навук Алімжану Цілікавічу Хамраеву.

Галоўны навуковы супрацоўнік аддзела сусветнай літаратуры і міжнародных сувязяў Інстытута літаратуры і мастацтва імя Мухтара Ауэзава, ён даўно і напружана працуе на ніве вывучэння ўзаемасувязяў цюркскіх літаратур. І кандыдацкая дысертацыя, абароненая А. Хамраевым пад кіраўніцтвам вучонага, тэарэтыка вершаскладання А. Жоўціса, была прысвечана цюркскаму сілабічнаму вершаскладанню.

У 1995 – 1998 гг. Алімжан Цілікавіч працаваў выкладчыкам гісторыі старажытнацюркскай літаратуры на кафедры рускай і сусветнай літаратуры Алмацінскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Абая. Дзякуючы ініцыятыўнасці маладога вучонага ўпершыню быў уведзены новы прадмет «Цюркская літаратура старажытных і сярэдніх стагоддзяў». Па рашэнню Вучонага савета ўніверсітэта дадзеная вучэбная праграма была рэкамендавана да публікацыі і надрукавана ў 1996 годзе. У тым самым годзе была зацверджана ў друк і манаграфія Алімжана Хамраева «Рыфма і праблемы гукавай арганізацыі ўйгурскага верша». Вучоны здолеў прааналізаваць галоўныя, вузлавыя пытанні рыфмы і гукавай арганізацыі ўйгурскага верша. Упершыню была зроблена спроба новай інтэрпрэтацыі арганізацыі структуры верша, яго функцыі ў сістэме сілабічнага верша (бармак). Якая ж асноўная выснова даследчыка? Эвалюцыя гукавых паўтораў у цюркскай паэзіі, у прыватнасці, ва ўйгурскім вершы, своеасаблівая. Яна абумоўлена характарам развіцця сістэмы вершаскладання і стылёвых тэндэнцый у цэлым гісторыі эвалюцыі нацыянальнай літаратуры.

Манаграфія стала фактычна рэвалюцыйнай падзеяй для ўгурскага літаратуразнаўства. І ўвогуле – у цюркскім літаратуразнаўстве. У дыскусію, спрэчкі з Алімжанам Хамраевым уступілі і прадстаўнікі ўзбекскага, якуцкага, казахскага літаратуразнаўства. Але ўсе яны адзінагалосна адзначылі вартасці навацыйных падыходаў свайго маладога калегі.

З 1995-га і 2000-х гг. па запрашэнню на кантрактнай аснове Алімжан Хамраеў працаваў у інстытуце інтэграцыі міжнародных адукацыйных праграм Кыргызскага Дзяржаўнага Універсітэта імя Ж. Баласыгіна, дзе чытаў курс па гісторыі старажытнацюркскай літаратуры. У Кыргызстане вучоны распрацаваў метадычныя кіраўніцтвы паглыбленага выкладання старажытнацюркскай літаратуры.

У 1998 – 2001 гг. Алімжан Хамраеў – дактарант Алмацінскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Абая. У 2002 вучоны абараніў доктарскую дысертацыю па сістэме вершаскладання старжытнацюркскіх народаў. Дысертант надрукаваў манаграфію «Старажытнацюркскі кніжны верш» – на рускай мове. Адным з клопатаў вучонага становіцца папулярызацыя прац казахстанскіх і замежных аўтараў у галіне цюркалогіі. Пад рэдакцыяй даследчыка на рэгулярнай аснове выходзіць навуковы зборнік «Даследванні па ўйгуразнаству», дзе ўздымаюцца актуальныя пытанні этнапалітычнай гісторыі, культуры, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Алімжан Хамраеў быў таксама адказным рэдактарам манаграфічнага даследвання вядомага акадэміка З. Ахметава «Асновы тэорыі казахскага верша». З 1996 года Алімжан Хамраеў выпускае літаратурны альманах «Дзідар».

Уйгурскі даследчык – аўтар шэрагу навукова-публіцыстычных кніг. Асаблівую вядомасць набыла яго праца «Народная адукацыя – аснова прагрэсіўнага развіцця». Чытачу добра вядомыя артыкулы Алімжана Хамраева з аналізам казахскай літаратуры ў Кітаі, артыкулы, прысвечаныя Алішэру Наваі, Абаю, Юсуфу Баласыгіна і іншым класікам нацыянальных літаратур Усхода. Юбіляр – удзельнік многіх міжнародных канферэнцый, якія праходзяць у Маскве, Баку, Бішкеку, Данецку, Кіпры, Нурсултане і прысвечаны гісторыі, этнакультуры старажытнацюркскіх народаў.

Дзякуючы ініцыятыве доктара філалагічных навук Алімжана Хамраева на Міжнародным гуманітарным партале «Созвучие: литература и публицистика стран Содружества» ў Беларусі быў рэалізаваны творчы праект «Год уйгурскай літаратуры ў Беларусі». І ў апошні час істотна заўважная роля ўйгурскага літаратуразнаўцы ў прасоўванні вядомасці беларускай нацыянальнай літаратуры ў Казахстане на ўйгурскай мове. Такая шчырая руплівасць дарагога каштуе.

Кастусь Ладуцька

Прочитано 1575 раз