Версия для печати

Да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства. Праграма канферэнцыі

  • Среда, 31 марта 2021 09:28

1-2 красавіка 2021 г. Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі праводзіць Міжнародную навуковую канферэнцыю «Беларуская літаратура і літаратуразнаўства: канцэпцыі, напрамкі, навуковыя школы (да 90-годдзя з дня заснавання Інстытута літаратуразнаўства)».

Праблемна-тэматычнае поле: 

  1. Аксіялагічны дыяпазон старажытнай беларускай літаратуры.
  2. Нацыянальныя вобразы свету і чалавека ў беларускай літаратуры.
  3. Сучасная беларуская літаратура: творчая індывідуальнасць і мастацкі працэс.
  4. Праблемы творчасці Івана Шамякіна, Івана Мележа, Андрэя Макаёнка (да 100-годдзя з дня нараджэння пісьменнікаў).
  5. Сучасная рускамоўная літаратура Беларусі як гісторыка-культурная з’ява.
  6. Беларуская і еўрапейскія літаратуры: тыпалогія ўзаемасувязей і нацыянальнай ідэнтыфікацыі.
  7. Актуальныя праблемы сучаснага беларускага літаратуразнаўства.
  8. Даследаванні Міколы Арочкі, Міхася Мушынскага, Васіля Жураўлёва, Генадзя Кісялёва – яркія старонкі акадэмічнага літаратуразнаўства (да 90-годдзя з дня нараджэння вучоных).
  9. Літаратуразнаўчыя даследаванні і развіццё краязнаўства.
  10. Мова і стыль мастацкай літаратуры. Лінгвістычныя аспекты вывучэння беларускай літаратуры. 

Спампаваць праграму

 

Прочитано 1245 раз