Версия для печати

Апублікаваны лонг-ліст расійскай моладзевай прэміі «Ліцэй»

  • Вторник, 04 мая 2021 16:07

Сёлетні доўгі спіс прэміі «Ліцэй» імя Аляксандра Пушкіна змяшчае 115 імёнаў. Сярод прысутных з Беларусі Данііл Арыянаў (Мінск) і Марына Буткевіч (Гродна).

Паэт і літаратурны крытык Данііл Арыянаў нарадзіўся ў 1995 годзе ў Мінску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ, рэзідэнт паэтычнага праекта «Жывыя паэты», раней – удзельнік паэтычнай арт-суполкі «Хімера». Жыве ў Мінску.

Марына Буткевіч прадставіла творы адразу ў дзве катэгорыі – паэзія і проза. Пісьменніца нарадзілася ў 1988 годзе ў Гродна. Аўтар вершаў і прозы, па адукацыі журналіст і рэжысёр дакументальнага кіно, працавала рэдактарам, культарганізатарам, відэаграфія. Займалася каардынацыяй фестывалю нямога кіно і жывой музыкі «КИНЕМО» ў Гродне. Вучылася ў Creative Writing School (CWS) на курсе Вольгі Слаўнікавай. Жыве ў Маскве.

Нагадаем, што прэмія «Ліцэй» ужо пяты сезон прымае працы маладых пісьменнікаў 15-35 гадоў, якія пішуць на рускай мове. Варта адзначыць, што ў другім сезоне лаўрэатам «Ліцэя» стаў беларускі пісьменнік, рэдактар, перакладчык, заснавальнік міжнароднага літпартала «Textura» Андрэй Фаміцкі.

Кароткі спіс прэміі абяцаюць аб’явіць пасля 15 мая. Узнагародзяць пераможцаў 6 чэрвеня.

 

«Сугучча»

 

 

 

 

Прочитано 3052 раз