Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Анонс кніжных праектаў «Звязды»: Ад Станіслава Лема, Кузьмы Чорнага да Алеся Бадака  

  • Четверг, 17 декабря 2020 18:49

Уступае ў свае правы 2021 год. Лічаныя дні засталіся і да пачатку новага кніжнага года. Чым парадуе аматараў кніжнага чытання, аматараў папяровай кнігі Выдавецкі дом «Звязда» у 2021 годзе?..

Пра частку планаў, да выканання якіх ужо падрыхтавалася кніжная група «Звязды» і іншыя службы, якія задзейнічаны на выпуск кніг, расказваем для чытачоў «Созвучия».

Аснову ў кнігавыданні на 2021 год складзе, безумоўна, мастацкая літаратура. Пабачаць свет кнігі сучасных пісьменнікаў – «Байкі ды казкі бабкі Параскі» Таццяны АТРОШАНКІ, зборнік апавяданняў Лявона ЮРАГІ «Замак з люстраной залай», «Прыгоды лісічкі Красуні» Кацярыны ХАДАСЕВІЧ-ЛІСАВОЙ, «Сімвалы Беларусі» Лёлі БАГДАНОВІЧ, кніга  казак «Туфелька, полная незабудок» Алены ТУРАВАЙ, «Прынцэса: маленькая аповесць з прызнаннем і загадкай» Алега ЖДАНА, «Сказки города Парижа» М. ЧУДАКОВА, зборнік вершаў, лічылак, каламбураў, смяшынак, загадак Міхася ПАЗНЯКОВА «Канцэрт», «Жыў на свеце дзядзька Тыдзень..: вясёлы каляндар» Міколы ЧАРНЯЎСКАГА, кніга казак «Таямніца закінутай хаты» Алены МАСЛА, «Светик: путешествие в Сети-2» Вольгі НІКОЛЬСКАЙ, аповесць «Фотографические приключения Тимофея Плёнкина» А. Мельнікавай, «Прыгоды Нуліка» Уладзіміра ЛІПСКАГА, «Байкальский друг»Ірыны КАРНАУХАВАЙ. Ужо з гэтага пераліку відаць, што «Звязда» у значнай ступені акцэнтуе ўвагу на дзіцячай літаратуры, на кнігах, найперш адрасаваных самаму юнаму чытачу.

Падлеткам і даросламу чытачу будзе цікава прачытаць кнігу Казіміра КАМЕЙШЫ «Астравы на сушы», дзе разам сабраны аповесць, лірычныя запісы і эсэ вядомага беларускага паэта, празаіка, перакладчыка, а таксама раман Наталлі Пустыльнік-Марчук «Осторожно, злые оборотни!», зборнік прозы вучонага і літаратара Андрэя КАРАЛЯ «Разговор с молчащим человеком», зборнік аповесцяў, апавяданняў, казак Уладзіміра ЯГОЎДЗІКА «Облака над озерами», кніга Алеся АЛЯШКЕВІЧА «Крыж княжны Прадславы», прыгодніцкая аповесць Ягора КОНЕВА «Калядная зорка».

Несумненна, даспадобы чытачу прыйдзецца кніга прозы вядомага сучаснага беларускага пісьменніка Алеся БАДАКА «Ідэальны чытач». Падрыхтавана да выдання і кніга Анатоля БУТЭВІЧА «І радзімаму краю служыць…» У новай рэдакцыі будзе выдадзены раман Мікалая ЧАРГІНЦА «Не вернулся из боя…»

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзімір САЛАМАХА пазнаёміць чытача са сваімі літаратурна-крытычнымі эсэ «… З любоўю і дабром».

Пабачыць свет кніга класіка польскай літаратуры Станіслава ЛЕМА «Выбранае», прымеркаваная да 100-годдзя пісьменніка. Перакладчык твораў С. Лема на беларускую мову – Анатоль БУТЭВІЧ, які паслядоўна пераасэнсоўвае яго творчую спадчыну па-беларуску.

З беларускай класікі ў «Звяздзе» выйдзе аповесць Кузьмы ЧОРНАГА «Насцечка». 

Таксама запланаваны выпуск альбома «Валянцін ВОЛКАЎ – народны мастак Беларусі», выданне прымеркавана да 140-годдзя з дня нараджэння знакамітага творцы, які пакінуў выключна значны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва. Публіцыстка Інэса ПЛЕСКАЧЭЎСКАЯ прапануе чытачам «Елизарьевский круг» – кнігу-альбом пра славутага харэографа, майстра айчыннага балета Валянціна ЕЛІЗАР’ЕВА.  Асобную ўвагу павінен прыцягнуць мастацкі альбом «Чырвоны – код нацыі. Сакральнасць. Эстэтыка. Улада», які «Звязда» рыхтуе сумесна з Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі.

Асобную ўвагу, канешне ж, прыцягнуць  літаратурна-мастацкія альманахі. У гадавіку «Першацвет» будуць сабраны творы пераможцаў Рэспубліканскага конкурса лепшых твораў маладых аўтараў. Альманах «Далягляды» складуць пераклады на беларускую мову твораў пісьменнікаў з самых розных нацыянальных літаратур. У альманаху «Созвучие» – творы беларускіх і расійскіх пісьменнікаў на рускай мове.

Такія пакуль што папярэднія планы Выдавецкага дома «Звязда» ў галіне кнігавыдання ў 2021 годзе.

 

Максім Веяніс

Прочитано 1126 раз