Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Алішэр Наваі: Дарога ў свет

  • Четверг, 04 февраля 2021 15:26

Шухрат Сіражыддзінаў – вядомы ў свеце наваізнаўца, прафесар, доктар філалагічных навук, рэктар Ташкенцкага дзяржаўнага ўніверсітэта ўзбекскай мовы і літаратуры імя Алішэра НАВАІ. З даследчыкам, які наведаўся ў Мінск на святкаванне юбілея класіка ўзбекскай літаратуры, і гутарыць наш карэспандэнт.

− Феномен Алішэра Наваі… Чаму яго ўшаноўваюць ва ўсім свеце?

– Алішэр Наваі – персона, якая без усялякіх сумненняў, мае сваё важкае месца ў станаўленнні Усходняга Рэнсансу і ў цывілізацыі чалавецтва ўвогуле. Ён з’яўляецца вялікім паэтам і мысляром, які зрабіў неацэнны ўнёсак у развіццё і квітненне чалавечага мышлення сваімі гуманістычнымі ідэямі, літаратурна-філасофскімі поглядамі і бессмяротнай лірыкай.

Пасля сябе Алішэр Наваі пакінуў велізарную, досыць важкую літаратурную і духоўную спадчыну. Пяцірыца (Хамса), якая складаецца з пяці паэм кожная, з’яўляецца квінтэнсенцыяй усходняй філасофіі. А яшчэ ж паэтычны зборнік сямі дыванаў «Скарбы думак», які ўключае ў сябе 104 тысячы радкоў газеляў, і персідскі дыван і оды-касыды, навуковая праца «Цяжба дзвюх моў», дзе закладзена абгрунтаванне цюркскай літартурнай мовы і гэтым дадзены штуршок развіццю літаратуры ва ўсім цюркскім свеце, знайшлі свой водгук, у прыватнасці, і ў Азербайджане, Турцыі, сярод татар Паволжа, і яшчэ дзясяткі навуковых прац рэлігійнага і дыдактычнага характару… Усё гэта з’яўляецца яркім паказчыкам геніяльнасці і ўсебаковасці развіцця Наваі. Ён адносіцца да рэдкага ліку выбраных паэтаў Усходу, якія нараджалі свае творы ў дваццаці ўсходніх жанрах. Нястомны абаронца інтарэсаў свайго народа, прапагандыст міру, дабрыні, гуманізму, адзінства нацыі і еднасці паміж народамі, Алішэр Наваі асноўнай ідэяй сваіх твораў вылучае праблему выхавання ўсебакова развітай асобы.

– Вы закранулі пытанне цюркскай мовы і ролі Наваі. Крышачку падрабязней пра гэта…

– Яркі прадстаўнік эпохі Адраджэння, адначасова з’яўляўся амбасадарам міру, ён змагаўся за наданне прававога статуса роднай мове ў няпростых гістарычных умовах, якія характарызавала гаспадаранне арабскай і персідскай моў не толькі ў галіне навукі і літаратуры, але і ў палітычнай сістэме таго часу.

Агульнавядома, што мовай навукі была арабская мова, а персідская з’яўлялася мовай паэзіі. Афармленне афіцынйых дакументаў вялося на дзвюх мовах. Цюркская мова разглядалася ў якасці недасканалай і нераспрацаванай. Усе цюркамоўныя народы без выключэння пісалі на гэтых мовах. Таму нават сёння, мяркуючы па кнігах, нярэдка пачуеш пра тое, што сусветныя знакамітасці Авіцэна і аль Харэзмі  былі арабамі, а Біруні персам. А літаратура цюркамоўнага свету знаходзілася на ўзроўні простага люду. Наваі здолеў раскрыць прыгажосць і багацце цюркскай мовы, даказаў яе права на існаванне, поруч з арабскай і персідскай мовамі. Нават тую багатую літаратурную і духоўную спадчыну дасіламскага перыяду, цюркамоўны вопыт у дакументаванні дзяржавы, які збіраўся на працягу стагоддзяў, і быў страчаны з-за мангольскага нашэсця, па меры сваіх сіл і магчымасцяў вярнуў да жыцця. Гэта і з’явілася асноўным камнем судакранання ў замацаванні цюркскай мовы як дзяржаўнай ўжо ў часіны праўлення наступных дынастый Цімурыдаў. Ва ўмовах складанай палітычнай абстаноўкі сваёй эпохі Наваі бярэ на сябе смеласць і ставіць мэту перад сабою – усталяваць статус цюркскай мовы.

У творы, які прысвечаны праблемам мовазнаўства, «Цяжба дзвюх моў», аргументуюцца і даказваюцца стылістычныя, граматычныя і фанетычнывя магчымасці цюркскай літаратурнай мовы. Алішэр Наваі вядзе інтэлектуальную спрэчку, дзе, пасутнасці, няма пераможцаў і пераможаных. Гэтая спрэчка з’яўляецца доказам таго, што кожная мова мае права стаць літаратурнай. Наваі ў сваіх навуковых творах раскрывае вялікія тэарэтычныя магчымасці роднай мовы, а ў паэтычных творах, у прыватнасці, у «Пяцірыцы» выяўляе велізарныя рэсурсы мастацка-выяўленчых сродкаў. І тым самым абумоўлівае і прымушае сутнасна змяніць стаўленне да цюркскай мовы. З гэтага моманту пачынаецца новая эпоха ў развіцці цюркскіх моў і літаратуры.

Наваі, стаўшы стваральнікам адзінай сістэматызаванй літаратурнай мовы, пакінуў цюркамоўным народам і нашчадкам, дасканалую мову, у якой распрацаваны і навукова абгрунтаваны ўсе моўныя і паэтычныя нормы, а таксама літаратурныя жанры.

– Наваі пры жыцці стаў прызнаным і пашанотным не толькі сярод узбекаў, але і сярод іншых народаў. Пачалася яго шырокая дарога ў свет…

– Гісторык і сучаснік Наваі  Даўлатшах Самаркандзі піша пра паэта, што цюркскі дыван Вялікага Эміра стаў вартым прадмету абмеркавання і ўпрыгожвання збораў, сходаў Султанаў. Яго слава разнеслася да Мекі, Багдада і Дамаска. Імператарскія колы з вялікай захопленасцю чыталі яго паэзію. Усё адукаванае насельніцтва свету спяшалася азнаёміцца з шэдэўрамі яго паэзіі. У чым сакрэт? Геній Наваі быў надзіва ўніверсальны: паэт, музыкант, вучоны, архітэктар, гісторык, філосаф.  Але галоўная заслуга Наваі, якая паставіла яго ў адзін шэраг, складаецца ў тым, што ён быў непараўнальным майстрам слова, якому нішто чалавечае не было чужым. Вялікі паэт і мысляр усё жыццё, усю сваю дзейнасць, сваю творчасць прысвяціў ўхваленню агульначалвечых каштоўнасцяў, прапагандзе дабрыні, талерантнасці, дабрачыннасці, заклікаў народы да згоды і мірнага суіснавання.

– Ён жа славіўся ў сваім часе па ўсім свеце і як мудры візір і мецэнат навукі… Ці не так?

– Наваі ўсё сваё жыццё прысвяціў беззапаветнаму служэнню справе квітнення цюркскіх народаў, усталяванню былой велічы і прэстыжу, захаванню духоўнай, культурнай спадчыны і нацыянальных адметнасцяў. Пасярэдніцтвам навуковых, філасофска-рэлігійных і літаратурных твораў яму ўдалося ўзнавіць аўтарытэт свайго народа, падарваны з-за мангольскага нашэсця.

На працягу трыццаці гадоў ён на пасадзе галоўнага міністра служыць і аказвае ўсебаковую падтрымку правіцелю Султану Хусейну Байкара. Дасягае велізарных поспехаў у справе захавання міру ў дзяржаве, у навуцы, адукацыі, а таксама ў дыпламатычнай дзейнасці.

Алішэр Наваі самахвярна служыў айчыне, заклікаў да развіцця і квітнення адукацыі, навукі, мастацтва, усебаковага развіцця нацыі, сеяў зярняты дабрыні, гуманізму, талерантнасці. Здолеў умацаваць народы, паяднаць народы мусульманскага Усходу, тым самым умацоўваў дзяржаву. І ў гэтым сэнсе Хусейн Байкара называў Наваі «апорай нацыі». Алішэр Наваі, які знаходзіўся на высокай пасадзе і быў досыць забяспечаным чалавекам, ніколі не выкарыстоўваў сваё становішча ў карыслівых мэтах. Алішэр Наваі сапраўды быў багатым, забяспечаным чалавекам. І ў 1481 годзе ён усе свае багацці скіроўвае на дабрачыннасць. А менавіта, на пабудову медрэсе пад назвай «Іхлосія», на 24 гандлёвыя лаўкі, 3 ці 4 крытых базары, на тое, каб закласці болей чым на 255 гектарах сад і вінаграднікі. Прыбытак з усяго гэтага траціцца на дапамогу адукацыйным установам, на дапамогу дэрвішам, бедным людзям, сіротам, тым жыхарам Герата, у каго не было ўласнага жытла.

У Харасане Наваі спрыяе людзям навукі і мастацтва, забяспечвае іх ежай і месцамі пражывання. Робіць гэта, канешне ж, за ўласныя сродкі. У Гераце ён будуе тры вышэйшых навучальных установы, як рэлігійную – «Іхлосію», як медыцынскую – «Шыфаі», і як «Нізамію» – юрыдычную. У гэтыя адукацыйныя цэнтры былі запрошаны на працу многія вядомыя па тым часе вучоныя свету. Поруч з выкладчыцкай дзейнасцю яны праводзілі навуковыя доследы.  У гэты час закладваліся асновы матэматыкі, астраноміі, геаметрыі, логікі, правазнаўства, тэорыі ісламу і іншых навук. Менавіта Алішэр Наваі – натхняльнік многіх будаўніцтваў, у прыватнасці, чатырох медрэсе, бальніц, мастоў, басейнаў… Штодзённа займаючыся дабрачыннасцю, раздаючы маламаёмасным вопратку, ежу, абутак, ён быў поруч з народам і яго праблемамі. Як сведчыць знакаміты гісторык і яго сучаснік Мірхонд, усе студэнты навучальных устаноў Герата забяспечваліся вопраткай і штодзённым харчаваннем за кошт асабістых зберажэнняў Наваі.

– Можна сказаць, што ў многім, дзякуючы Наваі, закладвалася будучыня навукі, мастацтва Узбекістана..?

– Многія таленавітыя вучні і будучыя паэты, мастакі і вучоныя атрымалі адукацыю дзякуючы матэрыяльнай і маральнай падтрымцы Наваі. Пад яго пакравіцельствам вырасла цэлая пляяда творчай інтэлігенцыі. Знакамітыя сёння гістарычныя трактаты, як «Матлаі Сайдай» Абдурахмана Самаркандзі, «Раўзат ус-сафо» Мірхонда, «Хулсат аль-ахбар» Хандаміра былі якраз і створаны непасрэдна пад кіраўніцтвам Алішэра Наваі. Станаўленне мастака, якога называюць у Еўропе «Усходнім Рафаэлем», Камалідзіна Бехзода стала магчымым дзякуючы клопатам Наваі.

Слава пра яго, Наваі, унёсак у развіццё навукі і адукацыі, пра велізарную ролю ў падтрымцы талентаў, пра патрыятызм Наваі і поўную самахвярнасць ў імя любові да Айчыны, да яе квітнення разыйшлася па ўсім свеце, адлюстравана ў творах яго сучаснікаў.

– Цяпер становіцца зразумелым, чаму Наваі з’яўляецца нацыянальным сімвалам узбекскага народа…

– З’яўляючыся адным з найболей значных прадстаўнікоў эпохі Усходняга Рэнесансу, Алішэр Наваі ўнёс значны ўклад у развіццё сусветнай цывілізацыі,  ў прыватнасці, у справу ўзбагачэння культуры і духоўнасці цюркамоўных народаў. Паэт і гуманіст Алішэр Наваі, філасофскія погляды, мастацкі густ якога адлюстраваліся ў яго творчасці, якая прасякнута ідэямі гуманізму і агульначалавечых каштоўнасцяў, якая паслужыла справе духоўнага ўзбагачэння чалавецтва ўвогуле.  Вось чаму з першых дзён нашай незалежнасці надаецца вялікая ўвага літаратурнай спадчыне вялікага прашчура. Сёння няма ніводнай сям’і ва Узбекістане, дзе не было б твораў Наваі. Ніводнае святочнае мерапрыемства не праходзіць без песняў на вершы паэта. Адным словам, можна сказаць, што Наваі – як сімвал нацыянальнай культуры стаў пашанотным і святым.

Па інціыятыве Першага Прэзідэнта Рэспублікі Узбекістан Іслама Карымава, першы год Незалежнасці рэспублікі быў абвешчаны «Годам Алішэра Наваі». Маштабнасць праведзеных арганізацыйна-практычных, духоўна-асветнцікіх работ, працы па добраўпарадкаванню служаць доказам таго, наколькі паважаны і наколькі шануецца гэты вялікі чалавек нашым народам.

Праявай глыбокай пашаны і прызнання генія вялікага паэта і мысляра стала і стварэнне ў цэнтры Ташкента нацыянальнага парка імя Алішэра Наваі, адкрыццё помніка яму. З унутранага боку купала, узведзенага над манументам, можна ўбачыць радкі, якія напісаў паэт, і якія ніколі не страцяць свайго значэння: «Людзі свету, ведайце: варажнеча – гэта не справа, любіце адзін аднаго, ўся Ісціна – у дружбе». Зараз у нашай дзяржаве імя Алішэра Наваі носяць буйная вобласць, горад, Нацыянальная бібліятэка Узбекістана, вялікі Акадэмічны тэатр оперы і балета, Ташкенцкі дзяржаўны ўніверсітэт узбекскай мовы і літаратуры, многія вуліцы ў вялікіх і малых гарадах, паркі, скверы, навучальныя і культурна-асветніцкія ўстановы.

У гэтым годзе ўзбекскі народ адзначае 580-годдзе вялікага паэта і мысляра. Выдадзена Пастанова Прэзідэнта Узбексітана Шаўката Мірзіёева пра шырокамаштабнае і ўсенароднае святкаванне юбілея Наваі. Прыняты шэраг дарожных карт па падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў як ўнутры рэспублікі, так і за межамі. Вельмі важна, вельмі радасна, што творчасць Наваі вывучаюць не толькі ва Узбекістане, але і за яго межамі. Сусветнае значэнне яго твораў, гуманістычных поглядаў ў прапагандзе агульначалавечых каштоўнасцяў вывучаюць не толькі ва Узбекістане, але і ў Японіі, Германіі, Францыі, ЗША і і іншых краінах свету.

Адзін з кратараў планеты Меркурый названы імем Алішэра Наваі, а ў Мінску, Токіа, Маскве, Шанхаі, Бакуі Душанбэ ўсталяваны помнікім паэту і вучонаму.

Алішэр Наваі ўсё сваё жыццё ўслаўляў дружбу народаў, заклікаў да салідарнасці і талерантнасці, асветніцтва і дабрачыннасці, узвышаў чалавечыя каштоўнасці. І не аддзяляў свой лёс ад лёса народа, прысвяціў сваё жыццё духоўнаму развіццю чалавецтва.

Шматнацыянальны народ Узбекістана па праву ганарыцца сваім вялікім прашчурам.

Гутарыў Кастусь Лешніца

Прочитано 1236 раз