Понедельник, 26 07 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

“Александрыну” пяюць “Песняры”…

  • Воскресенье, 17 февраля 2019 14:31

У Мінску на беларускай мове выйшла кніга астраханскага паэта Юрыя Шчарбакова “Таццянін дзень”.

“Хай гарачае лета ў растанні,/ І на ржэўніку вецер – сцяной,/ Яркі бакен – асколак світання/ Хвацка скача на хвалі рачной./ А вясёламу пільнаму клёну/ Хоць бы што, хоць мароз аж скубе -- / У стракатага лісця далоні/ Ён, адчайны, узрушана б’е./ Ссунуў вецер вароны гняздоўе/ Набакір на яго галаве./ Новы дзень разбудзіў Панізоўе./ Новы дзень, найдзівосны, плыве!” – такім прызнаннем адкрываецца беларуская кніга Юрыя Шчарбакова. Перакладчык – вядомы ў Беларусі творца, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Міхась Пазнякоў, які ўзначальвае Мінскае гарадское аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Крыху пра Юрыя Шчарбакова, які ўжо стаў добра вядомым літаратарам у асяроддзі беларускіх пісьменнікаў. Яшчэ ў 2015 годзе паэт прыняў удзел у Міжнародным сімпозіуме літаратараў “Пісьменнік і час”, які тады праводзіўся ў Мінску ўпершыню. І сёлета кіраўнік Астраханскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Расіі таксама ўдзельнічаў у сімпозіуме, выступаў на яго пленарным пасяджэнні. Сёлетняя паездка ў Беларусь Юрыя Шчарбакова якраз і супала з выхадам яго кнігі ў Мінску.
Астраханскі паэт, перакладчык, празаік, публіцыст – член Саюза пісьменнікаў яшчэ з 1989 года. Удзельнічаў у прэстыжнай 9-й Усесаюзнай нарадзе маладых пісьменнікаў. Аўтар болей як 40 кніг публіцыстыкі, прозы, паэзіі, перакладаў. Зборнікі, раманы выходзілі ў Маскве, Астрахані, Элісце, Грозным, Якуцку, Махачкале. Арыгінальныя творы і мастацкія пераклады Ю. Шчарбакова друкуюцца ў дзясятках літаратурна-мастацкіх перыядычных выданнях. Творы таленавітага мастака слова перакладзены на мовы народаў Расіі, друкаваліся на беларускай, шведскай, італьянскай, японскай мовах. Юрый Шчарбакоў пераклаў на рускую мову вершы паэтаў Ччэнскай Рэспублікі, народаў Рэспублікі Дагестан, Калмыкіі, Кабардзіна-Балкарыі, іншых старонак, іншых рэгіёнаў. За перакладчыцкую дзейнасць астраханскі пісьменнік адзначаны ордэнам Дружбы, медалямі “Навек разам” Рэспублікі Калмыкія, медалём ЮНЭСКА імя Адама Міцкевіча. Паэт – лаўрэат Першага Міжнароднага конкурсу перакладаў цюркамоўнай паэзіі “Ак торна”.

“Александрыну” пяюць “Песняры”,
Песню пяшчотную з даўняй пары –

Той, дзе надзеі і веры святой
Мы разам былі ўсе краінай адной.

Сёння і ў нас узнікае яно
Гэта адзінства часова ўсядно.

Скончыцца хутка душэўны палёт…
У зале пакуль што – адзіны народ.

Слухае радасна, а за сцяной
Скрозь дэкарацыі “песні” другой.

Жалезнаводск. Халадок. Лістапад.
Дзіва, але час вярнуўся назад.

І Дом культуры не дзеля забаў
Зноўку Саюзам адзіным паўстаў.

Радасць і слёзы цяпер, праз гады
Верыцца цяжка? Панове, тады

Слухайце, як ля Жалезнай гары
“Александрыну” пяюць “Песняры”!
Юрый Шчарбакоў – сапраўдны шукальнік сімвалаў, архетыпаў, якія аб’ядноўваюць славянскія паэтычныя Сусветы, якія яднаюць славянскія народы. Кніга таленавітага майстра ў цёплых, напоўненых святла, моўных іскрынак, перакладах Міхася Пазнякова прыцягвае, бярэ ў палон. Несумненна, у зборніка “Таццянін дзень” будзе чытач. А Юрыю Шчарбакову застаецца пажадаць новых сустрэч з беларускім чытачом.
Сяргей шычко. 

Сяргей Шычко

Прочитано 6062 раз