Суббота, 29 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Акцыя «Музей і тэатр побач»

  • Понедельник, 08 февраля 2021 18:16

З 3 лютага 2021 года Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае наведаць выставу «Андрэй Макаёнак. Тэатр – крыніца майго жыцця», якая экспануецца ў Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатры юнага гледача. 

Кароткая анатацыя да выставы: п’есы народнага пісьменніка Беларусі Андрэя Макаёнка ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры, сталі асновай рэпертуару многіх тэатраў другой паловы ХХ ст. Андрэй Макаёнак працягваў традыцыі сатырычнай драматургіі, прычым рабіў гэта з вялікім поспехам, які прыпадае на 50-80-я гады. Цэлыя тры дзесяцігоддзі камедыі Макаёнка ўзрушвалі душы гледачоў ў Беларусі, на далёкіх абшарах былога Савецкага Саюза – ад Камчаткі і Сахаліна да Прыбалтыкі і Закарпацця, і ў некаторых краінах Цэнтральнай Еўропы. А па такім паказчыку, як колькасць тэатраў, што ставілі ягоныя п'есы, Макаёнак быў абсалютны чэмпіён. Не перастаюць здзіўляць сучаснікаў яго п’есы «Зацюканы апостал» і «Трыбунал», што з перыядычнасцю з’яўляюцца ў рэпертуарных афішах тэатраў рэспублікі.

Выстава раскрывае лёсавызначальныя моманты з жыцця пісьменніка, яго прыход у літаратуру і сцэнічнае жыццё п’ес А.Макаёнка.

У межах выставы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе прыняць удзел у акцыі «Музей і тэатр побач». Умовы для ўдзелу: у перыяд з 03.02.2021 па 28.02.2021 пры наведванні Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача разам з квітком Вы атрымліваеце КУПОН на 50% зніжку на наведванне пастаяннай і часовых экспазіцый Музея гісторыі беларускай літаратуры ў перыяд з 03.02.2021 па 10.03.2021.

На экскурсійнае абслугоўванне зніжка не распаўсюджваецца.

Крыніца: Музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 4971 раз