Четверг, 13 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрылася выстаўка «Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў»

  • Пятница, 26 марта 2021 16:45

Адзін з найбольш дзейсных шляхоў вывучэння літаратуры дзецьмі — магчымасць інтэрпрэтаваць, пераасэнсоўваць і выкарыстоўваць яе як нагоду для ўласнай творчасці. Так дзеці не проста чытаюць, але і засвойваюць тэкст на эмацыянальным узроўні, узроўні ўяўлення. 

Слова мае Галіна Калюжная. Фота Кастуся Дробава.

Слова мае Галіна Калюжная. Фота Кастуся Дробава.

«Творчасць Тараса Шаўчэнкі вачыма юных мастакоў» — выстаўка з такой назвай адкрылася ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы. Імпрэза прымеркавана да дня нараджэння пісьменніка, які адзначаецца 9 сакавіка. Прадстаўлены карціны навучэнцаў мінскіх мастацкіх школ, удзельнікаў і пераможцаў шаўчэнкаўскіх конкурсаў малюнкаў. Выявы, створаныя юнымі мастакамі, адлюстроўваюць іх уласнае бачанне свету твораў Тараса Шаўчэнкі, погляд на яго герояў. Гэта яскравыя, кампазіцыйна цікавыя работы, у якіх сустракаецца і звычайная дзіцячая манера малявання, і своеасаблівыя вобразныя знаходкі.

На адкрыцці прысутнічала старшыня Мінскага грамадскага аб’яднання ўкраінцаў «Заповіт» Галіна Калюжная. «Гэта было няпроста, бо дзеці не ведалі, хто такі Шаўчэнка. Мы прыходзілі ў мастацкія школы, распавядалі. Але ў дзяцей сваё бачанне, іншае ўспрыманне свету, менавіта яно цікавае. Мы думаем, што падлеткі 13—14 гадоў бачаць творы Шаўчэнкі яскравей за прафесійных мастакоў», — распавяла Галіна Калюжная пра правядзенне шаўчэнкаўскіх конкурсаў.

Яна падкрэсліла вялікае значэнне Тараса Шаўчэнкі для Украіны, адзначыла, што гэта творца, без якога Украіну немагчыма ўявіць. Яго творы сталі не толькі нацыянальным, але і сусветным літаратурным здабыткам. Бачанне дзяцей, іх трапяткое і ўважлівае стаўленне да творчасці Шаўчэнкі пацвердзіла гэтае значэнне.

У адкрыцці выстаўкі ўзялі ўдзел іншыя прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, у тым ліку Першы сакратар па пытаннях культуры Пасольства Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Сяргей Салавей. Яркія фарбы на малюнках дзяцей, па яго меркаванні, сведчаць пра тое, што ва ўсіх творах паэта ёсць асаблівае святло і дабрыня.

На тэрыторыі Беларусі налічваецца 6 помнікаў Тарасу Шаўчэнку, і гэта паказвае, што вялікі след украінскі паэт пакінуў і ў Беларусі.

Ганна Іванова

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: След у фарбах

Прочитано 629 раз