Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

75-гадовы юбілей верхнялужыцкага перакладчыка Скарыны  

  • Пятница, 26 марта 2021 09:32

19 сакавіка 2021 г. споўнілася 75 гадоў верхнялужыцкаму паэту, перакладчыку, празаіку, кнігавыдаўцу Бено Будару. Нарадзіўся пісьменнік у 1945 годзе ў г. Кулаў (Саксонія, Германія). Піша на верхнялужыцкай, сербскай і нямецкай мовах.  

Літаратар закончыў Лейпцыгскі літаратурны інстытут. Бено Будар вывучаў славістыку ў Лейпцыгскім універсітэце (1969) і рускую мову ў Растоўскім універсітэце (Растоў-на-Доне, Расійская Федэрацыя; 1967 – 1968). У 1967 годзе маладога чалавека прынялі ў Саюз сербскіх пісьменнікаў.

З 1994 г. Бено Будар – галоўны рэдактар верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Пломьо» і з 2004 г. – адначасова галоўны рэдактар ніжнелужыцкага дзіцячага часопіса «Пломьо».

З 1998 года пісьменнік узначальвае літаратурнае аб’яднанне «Rosenthaler». У творчай працы, грамасдкай дзейнасці Бено Будар выяўляе сябе змагаром за захаванасць сербскай культуры і мовы на тэрыторыі Германіі. Літаратар – аўтар каля 20 кніг паэзіі і прозы: сярод іх – зборнік вершаў «Наш кавалачак зямлі», кніг для дзяцей «Я маленькая пралеска», «Каўбой Том» і інш. Бено Будар – сааўтар 13-серыйнага відэасцэнарыя пра сербскую гісторыю, пачынаючы ад яе вытокаў і заканчваючы сучаснасцю (на сербскай і нямецкай мовах). Пісьменнік – лаўрэат Нацыянальнай прэміі імя Якуба Барт-Чышынскага (2013), прэміі «Домовина».

Бено Будар для кнігі «Францыск Скарына на мовах народаў свету» (Мінск, 2015; 2-е выданне – 2016) пераклаў на верхнялужыцкую мову ўрывак з прадмовы Францыска Скарыны для кнігі «Юдзіф».  

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 744 раз