Суббота, 19 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

4 кастрычніка адбудуцца XVI Архіўныя чытанні ў гонар Паўліны Мядзёлкі

  • Пятница, 28 сентября 2018 13:44

Шаснаццатыя Архіўныя чытанні, прысвечаныя 125-годдзю з дня нараджэння артысткi, педагога, мемуарысткі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Паўліны Мядзёлкі (1893 – 1974), пройдуць у Беларускім дзярдаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва 4 кастрычніка 2018 года.

Плануюцца для абмеркавання 2 тэматычныя кірункі:

І. Жыццё і дзейнасць Паўліны Мядзёлкі ў кантэксце часу.
ІІ. Новыя адкрыцці ў архіўнай навуцы: гісторыя, літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства.


Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 1 кастрычніка 2018 г. па адрасе:
Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва, 
вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 220030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,
альбо па электронным адрасе:
Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. 
Даведкі па тэлефонах: 327-47-81; 327-11-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі.

Форма заяўкі.

Падрабязней на archives.gov.by

Прочитано 4447 раз