Версия для печати

«Сок манга»: прывітанне з шасцідзесятых…  

  • Четверг, 05 августа 2021 07:40

Па традыцыі Выдавецкі дом «Звязда» ўважлівы да сучаснай беларускай прозы. За апошнія гады ўжо пабачылі свет кнігі Алеся Бадака, Алега Ждана, Зінаіды Дудзюк, Аляксандра Валковіча, Анатоля Крэйдзіча, Уладзіміра Гаўрыловіча…

З навінак, якія ў хуткім часе парадуюць чытача, – зборнік апавяданняў лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алеся Жука «Сок манга». Дарэчы, назву кнізе дало апавяданне, якое сустракае чытача на першых старонках, – «Сок манга». Твор пра першае каханне, пра перажыванні зусім юных напісаны ў 1966 годзе, але і зараз хвалюе, прымушае перажываць, думаць і разважаць разам з героямі…

Проза Алеся Жука – сапраўдны, даверлівы дыялог з чытачом, жаданне выказацца напоўніцу. І зрабіць гэта па-майстэрску, на высокім узроўні, з разлікам, што пасля першага прачытання ўзнікне жаданне яшчэ не аднойчы вярнуцца да твора. А яшчэ чытача чакаюць сустрэчы з наступнымі апавяданнямі Алеся Жука: «Жонка героя», «Сонечны снег», «Завулак», «Водсветы зорак», Сінія зямныя агні», «Свята Перамогі», «Летнія прыгоды ў сучасным духу», «Эцюды вяртання», «Каліна ў жыце», «Зялёны дождж», «Вечар», «Бярозы над зямлёй», «Антракт», «Красатуля», «Пінцэт», «Ісці доўга», «І сніўся сон», «Белым снегам».

 

Мікола Міршчына

 

Прочитано 4975 раз