Среда, 08 12 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Румынскія старонкі

20 сакавіка ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбыўся літаратурна-музычны вечар “Румынскія старонкі”

Адкрыла мерапрыемства дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава.

Галіна Ладзісава - дырэктар Музея гісторыі горада Мінска. 

З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану, які распавёў аб сучасных культурных стасунках паміж Беларуссю і Румыніяй, а таксама пра добрыя нагоды для сустрэчы і сумеснага святкавання. Віярэл Машану засяродзіў асаблівую ўвагу на 100-годдзі незалежнасці Румыніі, на Мэрцышоры – веснавым свяце, якое ўнесена ў спіс аб'ектаў культурнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА. Дарэчы, усе жадаючыя маглі атрымаць на вечарыне чырвона-белыя бутаньеркі – сімвалы свята.

 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану.

Важнай падзеяй у межах мерапрыемства стала падпісанне Дамовы аб супрацоўніцтве Пасольства Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь з двума буйнымі культурнымі ўстановамі  - Музеем Марка Шагала ў Віцебску і Музеем гісторыі горада Мінска.

Дырэктар Музея Марка Шагала ў Віцебску Ірына Ворнава і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану.

Дырэктар Музея гісторыі горада Мінска Галіна Ладзісава і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану.

Канцэртную частку мерапрыемства вёў журналіст Віктар Кісцень.

Віктар Кісцень. 

Выступілі супрацоўніцы часопіса “Полымя” – галоўны рэдактар Алена Мальчэўская распавяла пра работу над сумесным праектам з пасольствам Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь, адказны сакратар Юлія Алейчанка – пра працу над перакладам твора Міхая Эмінэску “Лучафэр”. Госці пачулі ўрывак з рамантычнай паэмы ў выкананні перакладчыцы.

Юлія Алейчанка.

Алена Мальчэўская. 

Празаічныя творы для румынскага нумару “Полымя” на беларускую мову пераклала Вераніка Бандаровіч, якая аб сваёй працы над творамі Мірчы Картарэску і Крысціяна Тэадарэску выказалася вершаванымі радкамі.

Вераніка Бандаровіч.

Апавяданне Мірчы Картарэску “Чаму мы кахаем жанчын” прачытаў па-беларуску акцёр Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Дзмітрый Давідовіч.

Дзмітрый Давідовіч.

Мастак Глеб Отчык распавёў пра творчы візіт у Румынію, прадэманстраваў прэзентацыю з пленэра.

Глеб Отчык.

Паэтэса і перакладчыца Ганна Бараноўская прачытала верш Дзіяны Маноле, расказала гасцям вечарыны аб працы над беларускамоўным увасабленнем сучаснай румынскай паэзіі, у прыватнасці, твораў Марына Сарэску і Дзіяны Маноле.

Ганна Бараноўская. 

Літаратурныя выступы перакрыжоўваліся румынскімі музычнымі кампазіцыямі ў выкананні выкладчыкаў і навучэнцаў Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. І. Глінкі. Госці пачулі “Cantabile et presto” Джорджэ Энэску (Аляксандра Рэнанская – флейта, Вольга Маркевіч – фартэпіяна), “Дойна Стэнкуцэй” з оперы “Ла сечэрыш” Ціберыў Брэдзічану (Вольга Косарава – вакал, Вольга Маркевіч – фартэпіяна), “Сельскі танец” Канстанціна Думітрэску (Магдалена Васіленка – скрыпка, Ірына Лук’янава – фартэпіяна), “Хора Стакката” Грыгараша Дзініку (Аляксандр Цярэшчанка – труба, Ірына Лук’янава – фартэпіяна).

Магдалена Васіленка.

У завяршэнні вечарыны Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Румыніі ў Рэспубліцы Беларусь Віярэл Машану падзякаваў усім прысутным за ўвагу да румынскай культуры, выказаў спадзяванне на наступнае плённае супрацоўніцтва.

 

Марына Варабей

"Сугучча"

 

 

 

Прочитано 7172 раз