Воскресенье, 01 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Госць «Звязды» – расійскі пісьменнік Мікалай Чаркашын

  • Воскресенье, 20 июня 2021 02:09

Выдавецкі дом «Звязда» і рэдакцыю парламенцкай і ўрадавай газеты «Звязда» наведаў вядомы расійскі пісьменнік Мікалай ЧАРКАШЫН (нарадзіўся на Гродзеншчыне, у Ваўкавыску, у 1946 годзе). Разам з ім удзел у сустрэчы з кіраўніцтвам медыйна-выдавецкай установы прыняў старшыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ваенных маракоў» Валерый Халадзілін.

Член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Мікалай Чаркашын даволі часта наведваецца ў Беларусь. Добра ведае стан ваенна-пошукавай працы ў нашай краіне, сябруе з многімі даследчыкамі ваеннай гісторыі, супрацоўнікамі музеяў, краязнаўцамі. І старанна збірае матэрыялы для сваіх твораў, прысвечаных падзеям Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі. У апошні час у розных выдавецтвах Расіі пабачылі свет кнігі пісьменніка-земляка, якія прысвечаны Беларусі, ‒ «Брэсцкія вароты», раман, у якім распавядаецца пра лёс абаронцаў Брэсцкай крэпасці, і «Бог не гуляе ў косткі» (пра трагедыю войск 10-й арміі на Беластоцкім выступе ў 1941 годзе).

Мікалай Андрэевіч унёс значны плён у ініцыятывы Беларускага Саюза ваенных маракоў, звязаныя з адкрыццём помніка маракам у Івацэвічах, на Берасцейшчыне, а таксама – ва ўсталяванне мемарыяльнай дошкі у гонар курсанта А. Лісковіча, у стварэнне школьных музеяў у Гродна і Лідзе. Узрост (у лістападзе М. Чаркашыну споўніцца 75 гадоў) не перашкода для частых вандровак пісьменніка-марыніста па Беларусі.

Размова на сустрэчы ў «Звяздзе» ішла пра новыя творчыя праекты, пра выданне і прэзентацыю ўжо выдадзеных кніг Мікалая Чаркашына ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага. Узнаўленне многіх старонак ваенна-гістарычнай памяці, здзейсненае Мікалаем Андрэевічам, варта самай шырокай чытацкай увагі.

Сяргей Шычко

Прочитано 3912 раз