Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да юбілеяў ‒ і музейныя здабыткі

  • Вторник, 12 января 2021 01:37

100 гадоў таму Якуб Колас вярнуўся ў родную Беларусь з Куршчыны.

2021 год з’яўляецца знакавым для Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. У 1921 годзе паэт разам з сям’ёю вярнуўся з Куршчыны (Расія), дзе быў у эвакуацыі пад час Першай сусветнай вайны.

‒ Пагадзіцеся, што ўнёсак народнага песняра ў развіццё беларускай мовы і літаратуры, навукі, нацыянальнай культуры каласальны, ‒ дзеліцца сваімі развагамі дырэктар музея Аляксандр Храмы. ‒ І цяжка ўявіць, што наша Бацькаўшчына страціла, калі б пісьменнік застаўся на чужыне. Прыемна, што ўжо ў студзені мы распачынаем рэалізоўваць цэлую праграму з самых розных мерапрыемстваў. Па-першае, 14 студзеня мы правядзём прэзентацыю кніг Якуба Коласа, якія выдалі намаганнямі музея ў апошні час, ‒ а гэта паэмы «Міхасёвы прыгоды», «Рак вусач», кніга вершаў, адрасаваных дзецям. Па-другое, ў музеі была адкрыта выстаўка графічных твораў таленавітай мастачкі Алесі Жыткевіч да 85-годдзя з дня выхаду ў друку паэмы «Міхасёвы прыгоды». Дарэчы, гэтыя працы сталі ілюстрацыямі да кніг, якія мы толькі што выдалі. Спадарыня Алеся прыняла рашэнне падарыць сваю кніжную графіку ў фонды музея.

Яшчэ адзін юбілей ‒ 95 год з дня нараджэння малодшага сына песняра Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча ‒ 31 студзеня 2021 года. І гэтая дата таксама будзе адзначана ў музеі. Так супала, між іншым, што на самым пачатку сёлетняга студзеня ў зборы Коласаўскага музея ўнучка паэта Вера Данілаўна Міцкевіч перадала выданне «Міхасёвых прыгод» 1935 года выдання з аўтографам беларускага класіка вядомаму рускаму пісьменніку-марыністу, аўтару «Цусімы»  Аляксею Сілычу Новікаву-Прыбою. Вера Данілаўна ў свой час атрымала кнігу ад родных рускага празаіка. Дарэчы, паэма ‒ 94-е па ліку выданне з коласаўскім аўтографам у зборах музея.

‒ Запрашаем усіх цікаўных да жыцця і творчасці Коласа ў наш музей, ‒ гаворыць Аляксандр Храмы, 14 студзеня а 12-й гадзіне. Нагадваем наш адрас: Мінск, вуліца  Акадэмічная, 5.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 919 раз