Версия для печати

«Азеляненне планеты»: Сквер Лесі Украінкі ў Мінску  

  • Вторник, 13 апреля 2021 10:04

Афіцыйнага тапоніма «Сквер Лесі Украінкі» у Мінску яшчэ няма. Але днямі – 10 красавіка 2021 года – у сталіцы Беларусі каля дома № 20 па вуліцы, названай у гонар славутай украінскай паэтэсы, высаджаны 15 дэкаратыўных ліп і каліна.

Такая экалагічная і творчая акцыя арганізавана Пасольствам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь на чале з кіраўніком амбасады Ігарам Кізімам сумесна з прадстаўнікамі ўкраінскай грамады ў Беларусі. Падтрымку ажыццявілі работнікі «Зелянбуда» Цэнтральнага раёна горада Мінска.

 

Нагодай для нараджэння сімвалічнага «Лесінага сквера» стала 150-годдзе з дня нараджэння Лесі Украінкі. У Беларусі неверагодна шмат адрасоў, звязаных з Вялікім Кабзаром – Тарасам Шаўчэнкам. Пра гэта нават палтаўскі даследчык Глеб Кудрашоў напісаў адмысловую кнігу, якая зараз рыхтуецца да выдання ў перакладзе на беларускую мову. Цяпер вось дадаюцца новыя адрасы ў гонар памяці вялікай паэтэсы, чыя творчасць добра знаёма беларускаму чытачу і на роднай мове. Розныя актыўнасці дзеля пашырэння памяці пра Лесю Украінку ладзіць супрацоўнік украінскай амбасады спадар Іван Бышняк. Дзякуючы яго намаганням мерапрыемствы, звязаныя з ушанаваннем жыцця і творчасці паэтэсы, у розны час прайшлі на Міншчыне і Гродзеншчыне.

 

Сяргей Шычко

 

Прочитано 248 раз