Версия для печати

Адкрыты збор на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядулю

  • Пятница, 04 июня 2021 16:03

У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе з дня нараджэння і 80-годдзе з дня смерці беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі.

У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў жыцці нашай краіны – перапахаванне парэшткаў пісьменніка на Усходніх могілках у г. Мінску. З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання. Літаратурны адкрыў дабрачынны рахунак для збору сродкаў.

Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ “АЗБ Беларусбанк”
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Усе жадаючыя могуць дабрачынны зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.

Крыніца: Музей гісторыі беларускай літаратуры

Прочитано 1271 раз