Вторник, 30 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

XXVIII Дзень беларускага пісьменства ў Капылі. Пачатак – з круглага стала ў Мінску

  • Среда, 01 сентября 2021 11:32

Своеасаблівым адкрыццём XXVIII Дня беларускага пісьменства ў Капылі стане Міжнародны круглы стол «Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора», які пройдзе 3 верасня ў Мінску.

Фармат круглага стала, удзельнікі якога будуць весці дыскусіі на пляцоўцы канферэнц-залы Палаца Рэспублікі, прадугледжвае працу ў экспертным асяроддзі вочна з анлайн-падключэннем знакамітых пісьменнікаў, а таксама вядомых шырокаму колу грамадскасці палітолагаў, аналітыкаў, аглядальнікаў.

‒ У традыцыйным успрыняцці, пісьменнік – гэта чалавек, які стварае мастацкія творы, ‒ каментуе склад удзельнікаў сёлятняга круглага стала намеснік Міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі. – У шырокім сэнсе – пісьменнік з’яўляецца асветнікам, мысляром, які фарміруе прафесійнае, культурнае і інтэлектуальнае асяроддзе. Пісьменнікі, якія застаюцца прафесіяналамі як мастакі слова, адначасова выдаюць свае творы, якія закранаюць самыя шырокія абсягі жыцця грамадства.

Удзел у круглы стале, які пачне сваю працу 3 верасня а 12-й гадзіне, прымаюць намеснік Міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, дырэктар – галоўны рэдактар Выдавецкага дома «Звязда», член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Карлюкевіч, дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Алесь Бадак.

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 4668 раз