Вторник, 30 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Слова нас аб’ядноўвае»: выстава друкаваных выданняў, маркі з дапоўненай рэальнасцю і беларуская «Чытанка»

  • Четверг, 02 сентября 2021 22:17

Асноўнай тэмай XXVIII Дня беларускага пісьменства, які пройдзе ў Капылі 4-5 верасня, стане Год народнага адзінства. 

Фота: БелТА

Фота: БелТА

Цэнтральная пляцоўка «Адзінства» будзе аформлена ў адпаведнасці з зададзенай тэмай, дзе прадставяць выставу газет і часопісаў «17 верасня — Дзень народнага адзінства», падрыхтаваную Міністэрствам інфармацыі і Нацыянальным гістарычным музеем Беларусі, паведамляе БелТА. 

«Гэта тая самая гістарычная праўда — падборкі з беларускіх газет міжваеннага перыяду. У Год народнага адзінства гэтая тэма асабліва актуальная. Яна знаходзіць як нармальнае тлумачэнне, так і розныя спекуляцыі з боку тых, хто хоча ідэю, якую мы змястоўна насычаем ўвесь гэты год, перакруціць і перакуліць з ног на галаву. Тут сабраны гістарычныя факты, якія ўжо немагчыма як-небудзь пераўтварыць або трансфармаваць. Чытайце і думайце самі», — сказаў Уладзімір Пярцоў.

Паводле яго слоў, сабраныя матэрыялы адлюстроўваюць жыццё беларусаў пасля падпісання Рыжскага міру 1921 года, калі палова этнічнай беларускай тэрыторыі адышла да Польшчы, да 17 верасня 1939 года. «Як яны тут змаглі развівацца, што абяцалі ім, якія ўмовы па адукацыі, даступнасці сацыяльных выгод прапаноўвалі і як гэта было на самай справе — усё гэта ёсць у публікацыях, — адзначыў міністр. — Для пазбягання розных спекуляцый заўсёды вельмі важна дакрануцца да гісторыі, азнаёміцца з першакрыніцай».

Газеты і часопісы будуць прапанаваны ўвазе публікі на палях фестывалю. «Гэта было зроблена дзякуючы ўнікальнай калекцыі гісторыка, калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, — дадаў намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. — На палях Дня беларускага пісьменства гэтыя матэрыялы будуць вельмі цікавыя. Тая падборка газет, якая тут ёсць, зачароўвае».

У размове з журналістамі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў падкрэсліў: XХVIII Дзень беларускага пісьменства — нацыянальнае свята незалежнай Беларусі. «Дзень беларускага пісьменства — наша нацыянальнае свята, свята незалежнай Беларусі. Ён праходзіў у Полацку, Наваградку, Нясвіжы, Оршы, Заслаўі, Камянцы, Шклове, Хойніках, Бялынічах. У кожным з раённых цэнтраў гэта была сапраўды вялікая, грандыёзная падзея, — сказаў Уладзімір Пярцоў. — Кожная сталіца Дня беларускага пісьменства-горад, у якім нарадзіліся ці працавалі вядомыя дзеячы беларускай культуры, палітычныя дзеячы. Сёлета 28-е свята праходзіць у Капылі — на радзіме звыш 50 пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў, навукоўцаў. Сярод іх — Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Алесь Адамовіч, Адам Русак і многія іншыя».

Адзначым, што фестываль пройдзе пад дэвізам «Слова нас аб’ядноўвае». 

«Стрыжань свята — тэма 2021 года — год народнага адзінства. Акрамя гэтага будуць гучаць такія тэматыкі, як 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Капыльшчыны, юбілеі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы і іншых», — канстатаваў міністр.

Гаворачы аб падрыхтоўцы, Уладзімір Пярцоў адзначыў: Капыль змяніўся. «Гэта таксама адна з мэтаў, якую ставіць аргкамітэт і кіраўніцтва абласцей, раёнаў пры падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, — зрабіць больш камфортнымі, прыгожымі, зручнымі гарады, прывесці розныя аб’екты ў сучасны, годны стан», — падкрэсліў ён.

3 верасня адбудзецца Міжнародны круглы стол «Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора», які з улікам кавідных абмежаванняў у інтэрактыўным і ў вочным фарматах збярэ пісьменнікаў з Беларусі, Расіі, Германіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Балгарыі і Азербайджана. 

Акрамя таго, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя «Капыльскія чытанні», падрыхтаваная Міністэрствам інфармацыі і Нацыянальнай акадэміяй навук.

Узнагародзяць пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Акрамя гэтага 5 верасня будуць трансляваць конкурс «Жывая класіка». У ім прынялі ўдзел 16 тысяч таленавітых дзяўчынак і хлопчыкаў, 16 з іх дайшлі да фіналу. Адбудзецца творчы вечар Мікалая Чаргінца.

«Будуць прэзентаваныя маркі новага пакалення з дапоўненай рэальнасцю. Гэта ўпершыню ў гісторыі Дня беларускага пісьменства, — расказаў Уладзімір Пярцоў. — У нас наогул свята будзе праходзіць у сумешчаным, кросплатформенным фармаце — нават афіша ўпрыгожана QR-кодамі. Мы пастараемся праз новыя лічбавыя платформы ў першую чаргу моладзь прыцягнуць да беларускай літаратуры, адцягнуць яе ад сацыяльных сетак і месенджараў».

Паводле яго слоў, упершыню ў гісторыі свята арганізатары падрыхтавалі інтэрактыўны пешаходны QR-квэст «Капыльскі рог». Акрамя таго, будзе прэзентавана беларускае мабільнае прыкладанне «Чытанка» для праслухоўвання аўдыёкніг. 

«Для тых, хто хоча дакрануцца да беларускай літаратуры, мы ўжо запусцілі гэты дадатак — ён дасягальны ў App Store і Google Play. Там ужо размешчаны каля 40 выданняў. Кожны тыдзень калекцыя папаўняецца, кнігі агучваюцца і загружаюцца ў бібліятэку. У вольную хвіліну, катаючыся на веласіпедзе або накіроўваючыся на працу, вы можаце паслухаць выдатныя творы».

Крыніца: Звязда

Прочитано 4498 раз