Вторник, 30 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кіно пачынаецца з кнігі

  • Среда, 01 сентября 2021 10:26

З 1 па 30 верасня Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на выставу «Кіно пачынаецца з кнігі» ў чытальную залу аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Творы літаратуры даўно служаць крыніцай, якая натхняе майстроў усіх відаў мастацтва. Кінематограф не стаў выключэннем. З даўніх часоў стваральнікі кіно чэрпаюць ідэі для карцін з упадабаных усімі твораў. Часам экранізацыі настолькі ашаламляльныя, што ад іх захоплівае дух, і гэта прымушае па-новаму зірнуць на кнігу.

Кніжная выстава «Кіно пачынаецца з кнігі» пазнаёміць з літаратурай аб мастацтве кіно, знакамітых рэжысёрах, акцёрах, а таксама з папулярнымі творамі, па якіх былі знятыя фільмы.

Час работы выстаўкі:
пн. – чц.: 10.00–19.00,
пт.: 10.00–18.00,
сб., ндз. – выхадны.

 

Уваход – па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра бібліятэкі.

Спіс літаратуры

Прадстаўленыя ў экспазіцыі кнігі можна заказаць праз электронны каталог Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 10.

Матэрыял пададзены аддзелам міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў НББ.

Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі

 

Прочитано 4448 раз