Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

ХХІ Узвышаўскія чытанні збіраюць навукоўцаў. Канферэнцыя адбудзецца 26 мая

  • Четверг, 15 апреля 2021 08:38

Арганізацыйны камітэт па правядзенні навуковых канферэнцый Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва запрашае на ХХІ Узвышаўскія чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з часу ўтварэння літаратурнага згуртавання «Узвышша» 

Чытанні адбудуцца ў Мінску 26 мая 2021 г., у тым ліку і ў фармаце анлайн-канферэнцыі з далучэннем дасланых дакладаў (пры немагчымасці публічнага прачытання).  

Для абмеркавання плануюцца 2 тэматычныя кірункі:

І. Эпоха «Узвышша» як феномен культурнага ўздыму.

ІІ. Літаратурны працэс 1920 – 1930-х гг.: тэндэнцыі і набыткі. 

Заяўкі на ўдзел у чытаннях з указаннем тэмы, прозвішча, навуковай ступені, пасады і месца працы і адрасам аўтара просім дасылаць да 21 мая 2021 г. па адрасе:

Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва,

вул. Кірылы і Мяфодзія, 4, 2200030, Мінск, Рэспубліка Беларусь,

альбо па электронным адрасе: Этот адрес электронной почты защищён от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.

Даведкі па тэлефонах: 316-47-81; 242-51-88.

Выступоўцам неабходна прадставіць надрукаваны тэкст і яго электронную версію ў фармаце Microsoft Word, Times New Roman, 14 пт. Спасылкі, пазначаныя індэксам, у канцы тэксту. Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору тэкстаў выступленняў для ўключэння ў альманах «Аўтограф».

 

 

ЗАЯЎКА 

удзельніка ХХІ УЗВЫШАЎСКІХ ЧЫТАННЯЎ 

26 мая 2021 г., г. Мінск 

Прозвішча___________________________ 

Імя________________________ 

Імя па бацьку_____________________________ 

Пасада_____________________________________________ 

Поўная назва ўстановы____________________________________________ 

_________________________________________________ 

Вучоная ступень, вучонае званне_______________________________ 

Паштовы адрас арганізацыі_________________________________________ 

Кантактны тэлефон, факс, e-mail__________________________________________ 

Тэма даклада__________________________________________________________

Прочитано 535 раз