Понедельник, 17 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кацярына Хадасевіч-Лісавая пазнаёміла гродзенскіх школьнікаў з кнігамі, якія выйшлі ў ВД «Звязда»

  • Вторник, 20 апреля 2021 10:35

Дзіцячая пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая пазнаёміла гродзенскіх школьнікаў з кнігамі, якія выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда». 

Гэта выданні незвычайных фарматаў: кніга-перакрутка, кніга-гаджэт, кніга-квэст... Некаторыя з іх убачылі свет у гэтым годзе. Прэзентацыя стала для дзяцей гродзенскіх школ сапраўдным міні-спектаклем з казачнай феяй, незвычайным персанажам Вухуцікам і падарожжам у дзівосны кніжны свет.

Мерапрыемства прайшло ў гарадской дзіцячай бібліятэцы і гродзенскай гімназіі № 1. Школьнікі з задавальненнем дзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы з сапраўднай пісьменніцай. Многім спадабаўся інтэрактыўны фармат, які выбрала для размовы са сваімі слухачамі Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

У дзіцячым аддзеле Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. Макаёнка нямала літаратуры Выдавецкага дома.

— Мы часта заказваем кнігі Выдавецкага дома «Звязда», і яны карыстаюцца вельмі шырокім попытам. Выданні даволі цікавыя, яркія, яны не проста стаяць у нас на паліцах, а актыўна чытаюцца. Вось можна на  выстаўцы ўбачыць гэтыя кніжкі і колькі чалавек іх прачытала. Як бачым, дзясяткі, — расказвае загадчыца аддзела Тамара Хламко. — Зараз даволі часта бацькі пытаюць кніжкі на беларускай мове. Я сама іх чытаю з задавальненнем, таму рэкамендую і бацькам.

Як аказалася, дзякуючы багатай фантазіі. Гэтым жыве і пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая. Мабыць, таму абрала для сябе вобраз казачнай феі ў залатым бліскучым адзенні. Да таго ж работа ў школе дапамагае ствараць цікавых персанажаў і фантастычныя сюжэты.

— Я выбрала вобраз чараўніцы, якая стварае казкі, прыносіць іх дзецям, бо іх трэба зацікавіць, у тым ліку і знешнім выглядам. Але гэта не проста фея, а кніжная фея, бо такая мая спецыяльнасць — фея, якая стварае кніжкі, — тлумачыць свой імідж Кацярына Хадасевіч-Лісавая.

На сустрэчы ў Гродне пісьменніца прадставіла кніжкі незвычайных фарматаў: кніга-перакрутка, кніга-гаджэт «Падабайка», кніга-квэст, кніга-падарожжа. Гэтыя выданні — апошнія, самыя новыя. Усе выйшлі ў Выдавецкім доме «Звязда», з якім пісьменніца плённа супрацоўнічае. А хутка ў выдавецтве з'явіцца новая кніга дзіцячай пісьменніцы. І гэта, па яе словах, незвычайная гісторыя, якая адбываецца ў дзівосным лесе. Кніга ўжо напісана, зараз ствараюцца ілюстрацыі.

Маргарыта Ушкевіч

Фота аўтара

Крыніца: Звязда

Загаловак у газеце: Фея, што дорыць казкі

Прочитано 552 раз