Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

З гумарам пра сумнае

  • Понедельник, 05 февраля 2018 13:34
  • Автор 

«Сучасная літаратура, асабліва беларуская, не надта багатая арыгінальнымі праектамі. Чамусьці забываецца, што развіццё яе адбываецца дзякуючы нефармату, авангарду, новым формам і больш складаным схемам. Зразумела, не кожны творчы эксперымент мае поспех, асабліва непасрэдна пасля яго абнародвання. Аднак любы эксперымент стварае прэцэдэнт, робіць больш разнастайнай літаратуру і нярэдка мае працяг, а часам становіцца новым стылем, жанрам, накірункам», – мудра сцвярджае паэтэса Марына Шапавалава ў прадмове да незвычайнага кніжнага праекта – «творчага рэагавання» трох аўтараў на злабадзённыя падзеі сучаснасці. Кніга «Заблытаўся сярод навін…» – паэтычны трыялог, саўдзельнікамі якога выступаюць творцы розныя ў сваім аўтарскім стылі, але аднолькава дасціпныя. Ірына Карнаухава – кіраўнік творчага аб’яднання «Жывіца», актыўны арганізатар літаратурна-музычных імпрэз, аўтар вершаў, п’ес, тэкстаў для песен. Юрась Нераток – вядомы ў
Беларусі ўдумлівы паэт, празаік, байкапісец. Марына Шапавалава – аўтар лірычна-сугестыўнай паэзіі. Аднак кожны свядомы творца не можа абысці ў сваім творчым выказванні, у «прамове да Сусвету» актуальнага, надзённага. Гаварыць вуснамі свайго пакалення, намагацца пераасэнсаваць лёс народа, чалавецтва – гэта, бадай што, галоўная задача пісьменніка. Але і рабіць тое трэба часам з іроніяй, гумарам. Ратуючы сябе і чытача ад песімізму і адчаю.

Выданне «Заблытаўся сярод навін…» – своеасаблівы паэтычны альбом, ілюстрацыямі да якога выступаюць арыгінальныя фотаздымкі саміх аўтараў, зробленыя фотамастаком Міколам Ліннікам. Пад навінамі з сусветнай павуціны змешчаны паэтычныя творы – рэакцыі ўдзельнікаў «трыялогу». І рэакцыі, трэба адзначыць, свежыя, цікавыя, а часам і вельмі нечаканыя. Вось, да прыкладу, вядомая навіна: «Легендарный вор стал буддистским монахом». Юрась Нераток смела і дасціпна сцвяржае ў адказ:

Брыльянты не купляюць з мазалёў

Відаць, пра гэта ведае і Будда.

Таму для пакарання круцялёў

Паслаў да іх з візітам Робін Гуда.

Ці вось яшчэ: «В Калининграде грабитель сломал прохожему пальцы и съел его деньги»:

І рызыкнуў, і зведаў грошай смак –

Бязлітасны сюжэт з жабрацкай долі.

І забываецца пра тое, што няўзнак

Інфляцыя зжырае значна болей. (Ю. Нераток)

Бяруцца паэты і за тэмы вельмі сумныя, нават трагічныя. І тады ўжо не да жартаў… Шчырым спачуваннем поўняцца радкі рэакцыі паэтаў на паведамленне: «В Новополоцке при родах умер младенец, мать винит врачей»:

* * *

Я понимаю мамы боль:

Её малыш родился мёртвым!

И на подушке влажной соль

Горючих слёз…

Весь мир стал чёрным!

И приговор: «Виновен врач!»

(Куда ни кинь – конец известный!) –

Сегодня прозвучит сквозь плач

Той бедной мамы безутешной.

Дай Боже, чтоб утихла боль

И появилось пониманье,

Что каждый исполняет роль –

Свою –

В безбрежном мирозданье… (М. Шапавалава)

 

…Только с таинством чудным ушла вдруг душа –

Тельце мёртвое тихо лежит, мать страша.

Почему так случилось? За чьи же грехи

Юных – мать и отца – наказали верхи? (І. Карнаухава)

Такім чынам, зборнік «Заблытаўся сярод навін…» – гэта і своеасаблівае асэнсаванне вясёлых, сумных, часам абсурдных навін нашага часу, падвядзенне вынікаў году, і ўнікальная літаратурная з’ява. Паўнавартасныя паэтычныя творы і кароткія вершаваныя каментары ствараюць панарамную карціну мыслення сучаснага чалавека, які намагаецца нешта зразумець у бясконцым інфармацыйным патоку, выдзеліць важнае, лёсавызначальнае, «вывесці мараль». А гумар у гэтай нялёгкай справе – добры дарадца. Умець смяяцца з і сябе, і з сучаснікаў – значыць заставацца жывым, чуйным да зменаў, мець крытычнае мысленне. Таму пажадаем аўтарам праекту не спыняцца на дасягнутым і зноў здзіўляць нас абсягамі творчай фантазіі.

Юлія Алейчанка

 

Прочитано 942 раз Последнее изменение Пятница, 09 февраля 2018 16:38

Публикуется в ...

  • Аб прыродзе гвалту
    Аб прыродзе гвалту У Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна цяпер адкрытая для прагляду выстава «Халакост у гісторыі маёй сям’і», арганізаваная асацыяцыяй Kultur- und…
  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…