Воскресенье, 09 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Літаратура і спорт

  • Вторник, 30 апреля 2019 14:26

«Отрадная игра! Широкая поляна,

пестрят рубашки; мяч живой

то мечется в ногах, как молния кривая,

то – выстрела звучней – взвивается, и вот

подпрыгиваю я, с размаху прерывая

его стремительный полёт», – пісаў Уладзімір Набокаў, вялікі аматар футболу, удалы брамнік. Цікава, што захопленыя спортам пісьменнікі – з’ява даволі распаўсюджаная. Джордж Байран, насуперак фізічным недахопам, займаўся фехтаваннем, плаваннем, боксам. Артут Конан Дойл – гуляў у крыкет, рэгбі, футбол, баксіраваў. Эрнест Хэмінгуэй адзначыўся ў водным пола, лёгкай атлетыцы. Не выключэнне – і беларускія творцы.

Незвычайная выстава «Спорт у жыцці пісьменніка» ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры акурат прысвечана гэтай шматграннай тэме. Экспазіцыя ахоплівае перыяд з XVІII па XXI стагоддзі і ўключае спартовыя экспанаты пісьменнікаў з Амерыкі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Ірландыі, Расіі.

На ўрачыстым адкрыцці, якое адбылося 29 красавіка, выступілі нашчадкі класікаў беларускай літаратуры. Унучка Якуба Коласа, Марыя Міцкевіч, распавяла пра шахматныя баталіі яе дзеда з Янкам Купалам. Алена Атраховіч, унучка Кандрата Крапівы, адзначыла: Кожны дзень дзед абавязкова рабіў гімнастыку.

Алена Атраховіч

Яшчэ Кандрат Крапіва захапляўся гульнёй у шахматы. Захаваўся цікавы фотаздымак. У Пятра Глебкі на ўчастку рос велізарны дуб, а пад ім – лаўка і стол. Там яны і любілі гуляць у шахматы… Дзед нават вывучаў складаныя гросмайстарскія задачы. Ён бачыў у гэтым трэніроўку для інтэлекту, для памяці». Выступілі на імпрэзе і ўдзельнікі шахматнага клуба пры Саюзе беларусскіх пісьменнікаў – паэт, празаік Васіль Жуковіч і перакладчык Вольф Рубінчык. Прысутнічаў і аўтар кнігі «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» – Павел Касцюкевіч. Прывітаў прысутных вядомы мастак, аўтар карыкатур на спартовую тэму – Анатоль Гармаза.

Цікавыя літаратурныя і спартовыя факты, гумар – выстава будзе цікавай для шырокага кола наведвальнікаў.

Юлія Алейчанка

Фота аўтара

Прочитано 3265 раз

Публикуется в ...

  • Аб прыродзе гвалту
    Аб прыродзе гвалту У Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна цяпер адкрытая для прагляду выстава «Халакост у гісторыі маёй сям’і», арганізаваная асацыяцыяй Kultur- und…
  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…