Суббота, 15 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Добрыя дзяўчынкі трапляюць у рай…

  • Четверг, 29 ноября 2018 18:47
  • Автор  Сугучча

Юлія Шарова. Вяртанне Ліліт. Мн., Выдавец А.М. Янушкевіч, 2018.

Я шмат чытаю. У тым ліку беларускага, «бягучага». І цяпер з упэўненасцю магу сказаць, што за апошні год менавіта гэтая кніга з доўгага шэрагу прадукцыі айчыннага кнігавыдання зацікавіла мяне найбольш. У годзе мінулым такім адкрыццём сталася Кацярына Мядзведзева…

Прычым зацікавіла «Ліліт» менавіта як самага шараговага чытача, не літаратуразнаўцу. Ведаеце, такое ўтульнае адчуванне кнігі ў руках. Дома, у цягніку. І жаданне, каб не сканчвалася. Мяне можна абвінавачваць ва ўласных прыхільнасцях да містыкі, міфалогіі, адпаведна – магічным рэалізме… Але і гэта ў кнізе не самае галоўнае. Шмат над чым хочацца пасмяяцца з сябрамі, шмат у кім пазнаеш рэальных персанажаў мінскага (ды агульнабеларускага) бамонду. А гэта яшчэ раз пацвярджае спакон вядомае правіла: пісаць трэба пра тое, што перажыў сам. Раскладаеш Таро, слухаеш оперу, ведаеш «сучбелліт» – чаму не ўплесці гэта ў канву аповеду, а, магчыма, і пабудаваць раман вакол…

Шчыра прызнаюся, што з першых старонак закрадалася думка аб схематычнасці фабулы, штучным прышчапленні кабалістычнай гісторыі да нашай сучаснай рэальнасці, прыёме дзеля прыёму. Аднак далейшае пранікненне ў сюжэт паспяхова развейвае першаснае адчуванне. Занадта шмат старанных «патайных швоў» зрабіла аўтарка, каб злучыць у адно сатыру на рэчаіснасць, старажытныя легенды, феміністычныя пасылы і шмат чаго іншага, для кожнага чытача індывідуальнага… Вельмі ўдалым падаецца рэгулярная інкрустацыя ў тэкст допісаў папулярнай блогеркі, справаздач электроннага журналу тэлефанаванняў агенцтва варожбаў «Тэлематыка-сервіс», урыўкаў з раманаў журналіста Юрася Карповіча і ўзыходзячай зоркі беларускай літаратуры спадара Янкі. Як і зводкі навінаў пра злабадзённа-беларускае.

Уцелаўленне Ліліт у абсалютна розных жанчын дае мажлівасць пісьменніцы прадстаўляць стракатую галерэю чалавечых тыпаў: дзёрзкую маладую прыгажуню, вясковую кабету, што перабралася ў горад, дзяўчыну-трансгендара… Адпаведна і комплексы-праблемы-жаданні. І бясконцыя памылкі, якія мусіць здзейсніць кожны: «Любое рашэнне прымаецца дзеля таго, каб пра яго не шкадаваць»…

За сатырай і часам незласлівым гумарам хаваюцца ў кнізе дужа глыбокія праблемы. Пісьменніца смела выкрывае беларускую адвечную мару пра міфічнага ахоўніка краю, які ўсё выправіць. Прымушае «дачок Евы» з’яднацца і дапамагаць адна адной. Адкрывае вочы на простае чалавечае шчасце па-за гераічнымі памкненнямі. І нагадвае мудрыя правілы Сусвету, які заўсёды нешта дорыць за страту.

У нас усіх ёсць голас крыві і ўнутраны цэнзар. Галоўнае – пачуць.

 

Юлія Алейчанка

 

 

 

 

Прочитано 1739 раз Последнее изменение Пятница, 30 ноября 2018 14:18

Публикуется в ...

  • Аб прыродзе гвалту
    Аб прыродзе гвалту У Гістарычнай майстэрні імя Л. Левіна цяпер адкрытая для прагляду выстава «Халакост у гісторыі маёй сям’і», арганізаваная асацыяцыяй Kultur- und…
  • У пошуках свабоды 
    У пошуках свабоды  Васіль Грыно – мастак, які тонка адчувае неабходнасць свабоды творчасці. Нарадзіўся Васіль ў Мінску, вырас у Рэчыцы, у 20 гадоў…
  • Каталог гісторый
    Каталог гісторый Уявіце: мурал «Лічбавы свет» беларуса Яўгена Сасюры быў прызнаны летась лепшым у свеце! Стваральнікі міжнароднай інтэрнэт-платформы Street Art Cities абралі…
  • Эпоха ў партрэтах
    Эпоха ў партрэтах Разглядаючы нетыповыя працы Сяргея Русака, міжволі прыходзіш да асацыяцыі з мастацкім светам Герхарта Рыхтара, нядаўна прадстаўленым шырокай аўдыторыі у фільме…
  • Валянцін са сваёй Валянцінаю  
    Валянцін са сваёй Валянцінаю    Алесь Замкоўскі. Наступны прыпынак. Мн., Кнігазбор, 2018. Вершаваны зборнік Алеся Замкоўскага – з’ява ўнікальная. Звычайна паэты-пачаткоўцы намагаюцца як мага раней…