Воскресенье, 01 08 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку: Традыцыя працягваецца

24 ліпеня ў Музеі «Замкавы комплекс «Мір» у гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна пройдуць III «Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку». Сярод заснавальнікаў фэста выдаўцоў і пісьменнікаў – «Замкавы комплекс “Мір”», Выдавецкі дом «Звязда», Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь. Па традыцыі падтрымку, спрыянне ў правядзенні «Кніжных сустрэч…» акажуць Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

У праграме кніжнага свята – выстаўкі экслібрыса і кніжнай графікі, прэзентацыі новых гісторыка-асветніцкіх, мастацкіх, краязнаўчых кніг, іншыя імпрэзы. Выдавецкі дом «Звязда» правядзе круглы стол», прысвечаны літаратурнаму краязнаўству ў Беларусі.

На III «Кніжных сустрэчах у Мірскім замку» чакаюць, несумненна, і зацікаўленых чытачоў, усіх тых, хто люіць кнігу!

Сяргей Шычко

Прочитано 2953 раз