Пятница, 21 09 2018
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Друкуецца ў "Маладосцi". Алмаз Гімадзіеў. Кніга рэкордаў Ніяза

  • Пятница, 15 Сентябрь 2017 10:44

Калі стала вядома, што Гаміля едзе на вучобу ў Турцыю, то старастам класа абралі Ніяза. На наступны ж дзень ён правёў сход.

— А давайце завядзём для нашага шостага класа “Кнігу рэкордаў Гінеса”, — пачаў сваё выступленне Ніяз. — Гэта ж цікава. Вось, напрыклад, Салім можа шэсць гадзін запар гаварыць, недарэмна ж яго настаўнікі назвалі “зламаны патэфон”. Ахат можа, незаўважна для настаўнікаў, спісваць на любой адлегласці, у любой позе любы тэкст. Ці возьмем Тасліму — яна ў нас спецыяліст па жвачцы. Вунь тую чырвоную жвачку, што ў яе зараз у роце, яна жуе з пачатку снежня… Ну, якія будуць меркаванні?

Клас дружна падтрымаў ідэю Ніяза. “Пісарчуком” зацвердзілі белабрысую Наілю. І “Кніга рэкордаў шостага класа” пачала напаўняцца маладымі рэкардсменамі:

  1. Фаніс адзін месяц і васямнаццаць дзён хадзіў у школу без шапкі. Калі б вушы не адмарозіў, то хадзіў бы яшчэ даўжэй.
  2. Хаміт – самы высокі ў класе. Яго рост – адзін метр шэсцьдзясят сантыметраў.
  3. Тасліма паўгода смактала цукеркі “Му-му”. (Праўда, калі верыць малодшаму браціку Мардану, то гэта былі толькі абгорткі ад “Му-му”, а ў іх ці другія цукеркі былі загорнуты, ці скарыначкі ад хлеба, бо бацька ім усяго толькі паўкіло цукерак і купляў. Але, як кажуць, не злоўлены – не злодзей, і Тасліму таксама ўпісалі ў кнігу).

“Кніга рэкордаў” вісела ў кутку класнага пакоя на вялікім цвіку, Наіля вельмі старанна яе запаўняла. Каго ўносіць у кнігу, Ніяз зацвярджаў на класным сходзе. З часам лік рэкардсменаў моцна павялічыўся, некаторыя прымудраліся па тры разы на дзень біць рэкорды. Салім, напрыклад, за гадзіну забіў дзевяноста пяць мух мухабойкай, а яшчэ ён за адзін урок фізікі шэсць разоў выходзіў у туалет… А нядаўна ў кнігу сталі і настаўнікаў запісваць: “Сабіра апа за адзін толькі ўрок восемдзясят чатыры разы сказала “калі б ды кабы”, Халяф абый за гадзіну выкурыў пятнаццаць цыгарэт, а ў Ганіі апа карова нарадзіла тройню…”

Аднойчы, жадаючы патрапіць у кнігу рэкордаў, шасцікласнікі наладзілі на перапынку спаборніцтвы па пляўках на адлегласць. У гэтым турніры, які праходзіў за вуглом школы, перамог Фідаіль. Ён плюнуў на чатыры метры. Але, пакуль плявок ляцеў па прыгожай траекторыі, з-за вугла выйшаў дырэктар і… пра тое, што здарылася потым, не тое, што ўголас расказваць… Як успомню, дык адразу ўся спіна мурашкамі пакрываецца.

Карацей кажучы, пасля гэтага выпадку “Кнігу рэкордаў Ніяза” болей не адкрывалі.

З татарскай. Пераклаў Алесь Карлюкевіч

Прочитано 299 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии