Среда, 26 06 2019
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Міжнародны праект “Янка Купала ў дыялогу культур” набыў новы накірунак – карэйскі

  • Среда, 27 июня 2018 16:08
  • Автор  Сугучча

Праект “Янка Купала ў дыялогу культур”, які ладзіцца Дзяржаўным музеем Янкі Купалы з 2015 года, набыў новы накірунак – карэйскі.

Распачата падрыхтоўка да выдання зборніка Купалавай паэзіі на карэйскай мове. Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо, які стаў адным з удзельнікаў акцыі “Чытаем Купалу разам”, адзначыў, што творы беларускага Песняра па рытміцы падобны да карэйскай паэзіі, а таму блізкія карэйскаму народу. Так нарадзілася ідэя перакласці вершы Купалы на карэйскую мову.

У сакавіку 2018 дырэктар музея А. Р. Ляшковіч наведала Сеул у рамках праграмы Карэйскага фонду для ганаровых гасцей мастацтва і культуры: адна з мэтаў праграмы – папулярызаваць карэйскую культуру ў свеце. Падчас візіту адбылася сустрэча з прэзідэнтам Інстытута літаратурнага перакладу Карэі Са Ін Кімам. Установа ажыццяўляе пераклад нацыянальных твораў на мовы свету і выданне замежнай літаратуры на карэйскай. Была дасягнута дамоўленасць аб перакладзе выбраных вершаў Янкі Купалы на карэйскую мову.

Праект двухбаковы – у Беларусі плануецца выдаць творы карэйскіх аўтараў. Выданне будзе ажыццёўлена выдавецтвам “Мастацкая літаратура” пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Магчыма, ужо налета зборнік шэдэўраў патрыятычнай і інтымнай лірыкі беларускага Песняра на карэйскай мове пабачыць свет. А калі дазволяць паліграфічныя магчымасці, выданне аздобяць найлепшыя ўзоры беларускай кніжнай графікі з калекцыі музея: работы В. Шаранговіча, А. Кашкурэвіча, М. Басалыгі, Г. Паплаўскага. У сваю чаргу беларускія перакладчыкі і выдаўцы прадставяць узоры карэйскай літаратуры беларускім чытачам.

Крыніца: Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы

Прочитано 146 раз Последнее изменение Среда, 27 июня 2018 16:09
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии